Наверх
Слоним
небольшой дождь
22 °C
Зельва
небольшой дождь
22 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
дождь
22 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Нічыя і перамога

7 марта 2020 12:19
Поделиться:
Талент 2010

Адзін на адзін

У рамках чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе сярод дзяцей 2009 года нараджэння слонімская каманда «Талент-2010» правяла матчы і атрымала перамогу і нічыю.

Сустрэча выхаванцаў Руслана Корнева і каманд «Смаргонь» і «Ашмяны» адбылася на выездзе ў Шчучыне 28 лютага.

У гульні з сапернікам са Смаргоні «Талент-2010» пачаў не зусім удала. Спачатку прапусцілі два мячы ў свае вароты, і трэба было неадкладна адыгрывацца і перамагаць.

Слонімцы выканалі пастаўленую задачу. Але за 40 секунд да фінальнага свістка сапернік знаходзіць шчыліну ў нашых варотах і дакладным ударам раўняе лік — 3:3.

Талент 2010 1

З «Ашмянамі» нашым таленавітым футбалістам было гуляць ужо прасцей. На два галы слонімцаў тыя нічым адказаць не змаглі. Вынік матчу — 2:0 на нашу карысць.

Днём раней, 27 лютага, у Слоніме павінны былі прайсці гульні паміж «Талентам-2010» і камандамі з Гродзенскай вобласці і Шчучына. Тыя прыехаць не змаглі. Ім залічылі тэхнічную паразу — 3:0.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание