Наверх
Слоним
переменная облачность
8 °C
Зельва
переменная облачность
8 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
переменная облачность
8 °C
EUR 2.6172
USD 2.3986
RUB(100) 3.3424
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сабачы выгул у маладым парку

9 марта 2020 12:54
Поделиться:
сабакі

Ілюстрацыйнае фота ru.sputniknews.kz

У Мастах афіцыйна ёсць сабачы выгул. Знаходзіцца ён па вуліцы Савецкай, за 50 метраў ад цэнтра дзіцячай творчасці. Абнесены металічнай сеткай. Але мне ніколі не даводзілася бачыць там сабак.

З кожным годам аматараў утрымання сабак у горадзе большае. Яны жывуць з гаспадарамі ў кватэрах шматпавярховікаў. Штодня іх неабходна выгульваць.
Сабакаводы з праспектаў Міру, Юнацтва, вуліц Будаўнікоў, Клары Цэткін і іншых для гэтай справы абралі малады парк, што па праспекце Юнацтва. У дзень тут выгульваецца не менш як два дзясяткі чацвераногіх.

Сабака, як любая жывая істота, апраўляецца. Дык вось, на сённяшні дзень парк ператвораны ў сховішча сабачых фекалій. ЖКГ ніяк не рэагуе на падобнае, як і санітарныя службы.

Між іншым, згодна з законам, выгульваць сабак неабходна ва ўстаноўленых мясцовай уладай месцах. Можа варта яшчэ раз абмеркаваць гэтае пытанне на адпаведным узроўні і прымяніць літару закона да падобных выгульшчыкаў? Справа іншы раз даходзіць да шакуючых фактаў. Скажам, рабочаму дзіцячага садка №1 кожны ранак даводзіцца прыбіраць вынікі гэтых выгулаў вакол плоту ўстановы, каб не га­дзіліся дзеткі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание