Наверх
Слоним
переменная облачность
2 °C
Зельва
переменная облачность
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
небольшая облачность
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ігар Шаўчэнка: «У нас ёсць дзеці, здольныя стаяць на каньках, але гэтага мала»

10 марта 2020 8:30
Поделиться:
Ігар Шаўчэнка

Ігар Шаўчэнка

З 26 да 28 лютага ў Лідзе праходзілі фінальныя спаборніцтвы Гродзенскай вобласці сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба». Слонімцаў там не было.

Дзевяць каманд у малодшай узроставай групе 2006-2008 гадоў нараджэння змагаліся за права трапіць на рэспубліканскі этап турніру. Іх аб`ядноўвала тое, што ўсе каманды былі з раённых цэнтраў, у якіх няма крытых фізкультурна-спартыўных збудаванняў са штучным лёдам. Першае месца ў спаборніцтвах заваявалі хакеісты з Дзятлаўскага раёна. У кроку ад п`едэстала засталіся хакеісты з Навагрудскага раёна.

Дзятлаўскі і Навагрудскі раёны па насельніцтве значна меншыя за Слонімскі раён. Аднак яны змаглі не толькі выставіць свае каманды на спаборніцтвы, але і пазмагацца за медалі. Каманды са Слонімскага раёна на турніры не было. Мы пацікавіліся ў абаронцы слонімскай каманды па хакеі Ігара Шаўчэнкі наконт таго, як развіваецца хакей у Слоніме і ці ёсць для гэтага ў нашым горадзе ўмовы.

— Ігар, скажыце, які ўзрост нашых хакеістаў? Яны маглі б удзельнічаць у такіх спаборніцтвах? У нас ёсць чалавечыя рэсурсы для гэтага?

— Сярэдні ўзрост нашых хакеістаў прыкладна 40 гадоў, і ў такіх мерапрыемствах, вядома, удзельнічаць мы не можам. Вышэйназванае мерапрыемства праходзіць сярод дзіцячых дваровых каманд, а арганізоўвае яго звычайна райвыканкам, а больш дакладна, аддзел спорту і турызму. У нас няма дзіцячых каманд, якія ўмеюць гуляць у хакей. Вядома, у нас ёсць дзеці, якія здольныя стаяць на каньках, але гэтага мала. Да таго ж у нас зусім адсутнічае хакейная інфраструктура — няма месца, дзе можна было б трэніравацца дзецям. Мы, дарослыя, гуляем на Салдацкім возеры, калі ёсць магчымасць, але дзяцей на возеры трэніраваць няма магчымасці.

— Добра, а сярод вас право­дзяцца такія спаборніцтвы?

— Так, сярод аматараў увесь час праводзяцца спаборніцтвы ў так званай «Начной хакейнай лізе». У мінулым сезоне наша каманда «Леон» удзельнічала ў гэтай лізе. Сёлета па шэрагу прычын не падавалі заяўку на ўдзел у ёй. Чаму? На гэта пытанне ў мяне няма дакладнага адказу, толькі з другіх рук. На гэтае пытанне вычарпальна можа адказаць толькі капітан каманды, які заяўляе каманду на гульню. Капітанам нашай каманды з`яўляецца Уладзімір Лазар.

— Не небяспечна трэніравацца на возеры? Сёлета лёду не было, выходзіць, і трэніровак не было?

— Што да трэніровак, іх было ўсяго некалькі — калі прымарожвала. А пакуль мы на сваім транспарце два разы на тыдзень ездзім у Івацэвічы на арэну. Але гэта прычыняе складанасці.

— Хуткім часам прадбачацца нейкія спаборніцтвы? Яны праходзяць толькі ўзімку?

— У нашым выпадку ў бліжэйшы час удзельнічаць у спаборніцтвах не атрымаецца. Чэмпіянат сярод аматараў хакею ідзе поўным ходам. Тыя каманды, якія падалі заяўкі на гэты сезон, падыходзяць да завяршальнага этапу чэмпіянату. Так, спаборніцтвы праходзяць пераважна ўзімку, бо ўлетку ў большасці лёдавых арэн лёд растопліва­юць.

— Увосень вы збіралі подпісы за будаўніцтва хакейнай пляцоўкі. Распавядзіце, як прасунулася рашэнне пытання, з якім вы звярталіся да ўлады?

— Мы былі на прыёме ў старшыні райвыканкама, ён запэўніў нас на 100%, што ў 2020 годзе хакейная каробка будзе здадзена ў эксплуатацыю. Я чалавек слова, калі кажу, то раблю. Адпаведна гэтак жа ўспрымаю і тых, хто мяне акружае. Калі кіраўнік такога рангу дае слова, гэта ўжо справа гонару. Акрамя таго, грошы выдзелены абласным бюджэтам, цалкам гатовая дакументацыя і адведзена зямля. Думаю, што гэтым разам каробка ў Слоніме будзе. Я ўпэўнены, што ў 2020 годзе ў Слоніме здадуць хакейную каробку, дзе з`явіцца магчымасць трэніраваць дзяцей. Тады мы зможам, гэтак жа як і Дзятлава, Шчучын і іншыя гарады, удзельнічаць у «Залатой шайбе» і перамагаць.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание