Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пазнай сябе на фота

11 марта 2020 9:32
Поделиться:
Слонімскія камсамольцы

Слонімскія камсамольцы-актывісты з ветэранамі, 1986 год. Фота чытача

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.
НА РЫНКУ

НА РЫНКУ Ў СЛОНІМЕ

Першым на фотаздымак са слонімскага рынку адгукнуўся наш чытач Васіль Карнейчык.

— Я пазнаў на гэтым фотаздымку свайго цесця Шундрыка Уладзіміра Уладзіміравіча. Ён жыве ў вёсцы Задвор`е. Цяпер цесцю 83 гады. Нядаўна ён зламаў нагу, таму цяпер лечыцца ў нас з жонкай у Слоніме, — расказаў Васіль.

Яшчэ адзін наш чытач пазнаў на гэтым здымку іншага чалавека.

— На фотаздымку Ігнацік з вуліцы Ламаносава, ён прадаваў на рынку кошыкі. Здаецца, яго звалі Уладзімір Вікенцьевіч. Ездзіў на ровары ці на мапедзе. А кошыкі майстар плёў вельмі добрыя, — распавёў Вячаслаў Сідаровіч.

Нашы чытачы Васіль Карнейчык і Вячаслаў Сідаровіч атрымаюць запрашальныя квіткі на спектакль Слонімскага драмтэатра «Свабодны шлюб», які пакажуць у нядзелю, 15 сакавіка. Пачатак у 17.00.

Наш канал в Telegram