Наверх
Слоним
пасмурно
-5 °C
Зельва
пасмурно
-6 °C
Волковыск
пасмурно
-5 °C
Мосты
пасмурно
-6 °C
Дятлово
пасмурно
-6 °C
Барановичи
пасмурно
-7 °C
EUR 2.9232
USD 2.5734
RUB(100) 3.3614
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Бабры наступаюць

12 марта 2020 15:55
Поделиться:
Работа баброў

Работа баброў

Паваленыя бабрамі вакол гэтай лясной копанкі ў Міжэвіцкім сельсавеце дрэвы даводзіцца назіраць, абмінаць і пералазіць праз іх ужо добры дзясятак гадоў. Найперш бабры валяць бярозы. Але апошнія гады ўпартыя звяркі ўзяліся пляжыць і хвоі.
Раслі яшчэ нядаўна

Раслі яшчэ нядаўна

Рыбакі з бліжэйшых вёсак Вострава, Махначы і Міжэвічы з зайздросным спрытам штурмуюць лабірынты з паваленых дрэў, каб дабрацца да возера і закінуць вуды на карася. Заглядаюць сюды ў сезон па старой памяці і аматары ціхага палявання. У дабабровыя часы за адзін абыход вакол возера можна было набраць кошык крамяных баравікоў і чырвонагаловікаў. Грыбы сустракаюцца там і ў апошнія гады, але вельмі мала, і дабрацца да іх зараз цяжка.

Аўтар гэтых радкоў сёлета першы раз выбраўся на возера ў лесе Крывец 7 сакавіка. Уразіла колькасць нядаўна паваленых на зямлю каля возера бярэзін. Мінулай восенню іх там было значна менш. Летась лясныя работнікі прыбралі шмат паваленых бабрамі дрэў, але за мінулую бясснежную зіму бабры наклалі іх яшчэ больш.

Бабры наступаюць на лес, і чалавеку ў такой сітуацыі застаецца хіба толькі карыстацца з іх працы і прыбіраць паваленыя дрэвы на дровы.

Бабры

Бабры (Ілюстрацыйнае фота)

У Слонімскім лясгасе карэспандэнту «ГС» паабяцалі разабрацца ў сітуацыі і па магчымасці навесці парадак.

Наш канал в Telegram