Наверх
Слоним
переменная облачность
2 °C
Зельва
переменная облачность
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
небольшая облачность
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Каратысты кіакушынкай са Слоніма змагаліся за медалі

13 марта 2020 12:57
Поделиться:
Слонімскія каратысты

Слонімскія каратысты

У суботу, 7 сакавіка, у Гродне прайшоў турнір «Вясна над Нёманам». У ім ўдзельнічала восем лепшых слонімскіх каратыстаў кіакушынкай.

Турнір, у якім змагаліся выхаванцы Дзмітрыя Максімава, сабраў каля 250 спартсменаў з Гродна, Навагрудка, Дзятлава, Гомеля, Мінска і расійскага Зеленаграда. Барацьба была сур`ёзная, а тое, што адбывалася на пляцоўцы, захоплівала відовішчам і азартам.

Удвая прыемна, што сярод залатых медалістаў ёсць і слонімец. Ва ўзроставай катэгорыі 14-15 гадоў і ў раздзеле ката ўзнагароду вышэйшай пробы здабыў Аляксей Іголкін.

Сярэбранымі прызёрамі турніру стала Валерыя Яраш, якая змагалася ў раздзеле кумітэ сярод дзяўчат 12-13 гадоў да 40 кг.

Яе сястра Вікторыя Яраш стала трэцяй ў вагавай катэгорыі да 35 кг.

Кірыл Шастакоў таксама заваяваў бронзавы медаль. Ён выступаў у вагавай катэгорыі да 30 кг сярод юнакоў 6-7 гадоў.

За крок ад п`едэстала спыніўся Арсеній Халімончыкаў, які прайграў саперніку з Мінска.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание