Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
10 °C
Зельва
облачно с прояснениями
10 °C
Волковыск
небольшой дождь
10 °C
Мосты
переменная облачность
10 °C
Дятлово
переменная облачность
10 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
9 °C
EUR 3.0173
USD 2.546
RUB(100) 3.3034
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

З 14 красавіка ў абарачэнне паступяць памятныя манеты да 550-годдзя цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці

13 марта 2020 10:33
Поделиться:
монета

Сярэбраная і залатая памятныя манеты «Ікона Прасвятой Багародзіцы «Жыровіцкая», які явыпускаліся раней. Фота NBRB.BY

Праўленне Нацбанка пастанавіла выпусціць у абарачэнне з 14 красавіка 2020 года памятныя манеты «550 гадоў здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці», якія з`яўляюцца плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь.

Адпаведнае рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

У прыватнасці, будзе выпушчана сярэбраная манета «550 гадоў здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці» наміналам 100 рублёў тыражом 599 штук і медна-нікелевая манета «550 гадоў здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці» наміналам 1 рубель тыражом 1999 штук.

Гэта будуць не першыя памятныя манеты, прысвечаныя Жыровіцкай іконе. Так, сярэбраная і залатая памятныя манеты «Ікона Прасвятой Багародзіцы «Жыровіцкая» былі ўведзены ў абарачэнне раней: сярэбраная 20 рублёў — 16 верасня 2011 года; залатая 50 рублёў, залатая 1 000 рублёў і сярэбраная 500 рублёў— 4 снежня 2014 года.

Наш канал в Telegram