Наверх
Слоним
ясно
25 °C
Зельва
ясно
25 °C
Волковыск
ясно
26 °C
Мосты
ясно
26 °C
Дятлово
ясно
26 °C
Барановичи
ясно
24 °C
EUR 2.8821
USD 2.4368
RUB(100) 3.3288
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскія дэмакраты заклікалі мясцовыя ўлады адзначыць 102-ю гадавіну БНР на раённым узроўні

14 марта 2020 11:42
Поделиться:
Іван Бедка

Іван Бедка ў рэдакцыі "ГС"

У мінулы чацвер, 5 сакавіка, грамадскі актывіст Іван Бедка аднёс у Слонімскі райвыканкам калектыўны зварот сяброў мясцовага згуртавання дэмакратычных сіл з просьбай адзначыць у Слоніме 102-я ўгодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пісьмо

Пісьмо ў Слонімскі райвыканкам

«Паважаныя члены райвыканкама!

25 сакавіка 2020 года ў Беларусі будуць адзначацца 102-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
Мы, жыхары Слоніма, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, звяртаемся да вас з прапановай адсвяткаваць гістарычную падзею ўтварэння БНР на раённым узроўні.

Просім вас ініцыяваць і даручыць адпаведным аддзелам Слонімскага райвыканкама арганізаваць і правесці ў Слонімскім раёне шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемствы можна правесці ў розных фарматах: канцэрт, фотавыстава, мітынг, віктарыны, конкурсы, сустрэчы і г.д.

Беларуская Народная Рэспубліка была ўтвораная 9 сакавіка 1918 года Другой устаўной граматай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 года было абвешчана, што беларускі народ хоча быць незалежным, паўнавартасным гаспадаром на сваёй зямлі. Без БНР не было б БССР і сёння не існавала б незалежная дзяржава Рэспубліка Беларусь.

Спадзяемся, што вы, шчырыя патрыёты нашай Бацькаўшчыны, зробіце ўсё магчымае, каб дадзеную гістарычную і лёсавызначальную падзею шырока адзначыць на раённым узроўні», — гаворыцца ў гэтым калектыўным звароце, які падпісалі дзевяць слонімцаў.

— Хацелася б на нашу прапанову атрымаць сёлета ад мясцовай улады нечаканы адказ, — адзначыў у размове з карэспандэнтам «ГС» Іван Бедка.

Да 25 сакавіка ў слонімскіх уладаў яшчэ ёсць час, каб пагадзіцца на гэтую прапанову і арганізаваць на Слонімшчыне мерапрыемствы з нагоды 102-й гадавіны БНР. Аднак практыка ўсіх папярэдніх гадоў паказвае, што грамадзянская супольнасць і беларускія ўлады ўсіх узроўняў адзначаюць Дзень Волі кожны па-свойму.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание