Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
небольшая облачность
15 °C
EUR 3.0046
USD 2.5402
RUB(100) 3.3226
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Чужая мама

15 марта 2020 11:45
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
Малюнак Яўгена Іванова

Малюнак Яўгена Іванова

— Дзе ты цягаешся?! Пакінула дома малых сірот і павалаклася ў свет як у капейку! — бабка Сымоніха з апошніх слоў лаяла Алену Канаплянскую, сустрэўшы яе на вуліцы раённага гарадка. — Цяперся прапала, і ніхто не ведае куды. Май на дварэ, людзі агароды садзяць, а ёй нічога не патрэбна… Сынкоў тваіх Вову і Дзіму хацелі забраць у дзіцячы дом, ды сястра Францішка не дала. Апякунства над імі аформіла.

— У яе і жывуць?

— Анягож пад плотам сядзяць, нелюдзь ты. Канечне, у яе. І накормлены, і апрануты. Ты ж як павалаклася больш за два гады таму назад, то ні слыху ні дыху. А Францішка Вову і чытаць вучыць, бо яму ж восенню ў школу. Ды і Дзімачку незадоўга, чатыры з паловай гадкі мае. Ужо і забыліся пэўна, якая ты ёсць…

Бабка Сымоніха паправіла за плячамі рукзак з пакупкамі і з пагардай агледзела былую суседку. Яе худая постаць была нібы вешалка для старой курткі, відаць з чужога пляча. Горача, а яна зашпілена па ўсе гузікі, бо, мабыць, не было блузачкі. Доўгая спадніца брудная і ў некаторых месцах пабіта на дзіркі.

— Дажылася… — толькі і мовіла Сымоніха.

— Ці трэба дзівіцца? Як мой Антось памёр, то для мяне і сонца перастала свяціць. Тады і ўлягла ў гарэлку, пра ўсё забылася.

— Цьфу на цябе, нягодніца! Забылася яна пра ўсё! Упусцілася ў сабачую скуру, то і забылася. А як пасля вайны ўдовы пазаставаліся? Мелі і па пяцёра, і па больш дзяцей, але ж гэтак брыдка сябе не паводзілі. Працавалі, дзяцей гадавалі. А цяпер і жывецца добра, дык табе сонца перастала свяціць. Ідзі прэч, каб я цябе не бачыла!

Яны разышліся хто куды.

А праз тры дні на вуліцы вёскі Церамша з`явілася абарванка-бамжыха. У руках целяпаўся аблезлы цэлафанавы пакет, на дне якога боўталася бутэлька з віном і ляжаў кулёк танных цукерак. Яна падышла да хаты Францішкі Вярбінскай і ўбачыла, што на надворку гуляюць два хлопчыкі — яе сыночкі. Стала ля варот, але малыя не звярталі на яе ўвагі. Апрануты ў лёгенькія маечкі зялёнага колеру і ў аднолькавыя сінія шорцікі. Белагаловыя, з поўненькімі ружовымі шчочкамі, яны не выглядалі няшчаснымі сіротамі.

Алена доўга ўглядалася ў тварыкі малых, але ні шкадавання, ні роспачы не было ў яе вачах. Спяшалася. Трэба было хутчэй пахмяліцца, бо ў галаве гудзела і балела яна так, што, здавалася, зараз лопне.

— Дзеці, хадзіце сюды, я вам цукерак дам… — дастала з пакета кулёк.

— Не трэба… Мы ад чужых нічога не бяром…

— Дык я ж ваша мама…

— Не ты наша мама! Нашу маму завуць Францішка, — сказаў Вова. — А ты чужая мама…

Хлопчыкі кінулі гульні і пабеглі ў хату. Неўзабаве на ганак выйшла сястра.

— Ну і чаго табе тут трэба?

— На дзяцей прыйшла паглядзець, а яны мяне нават не пазналі…

— Нічога дзіўнага. Столькі гадоў не была, вось і не пазналі. Прашу цябе, Алена, не цягайся сюды, не вярэдзь душу. Жыла без нас, то і далей жыві. У мяне няма другой сям`і, ні мужа, ні дзяцей, так што яны мне самыя родныя. Люблю іх і шкадую.

— А мне ж куды ісці?

— Туды, дзе была. Свет вялікі…

Алена дастала з пакета бу­тэльку віна, адкаркавала і тут жа выпіла палову. Астатняе заткнула коркам і паволі пасунулася ў канец вёскі. Людзі казалі, што яна потым спала ў алешніку каля рачулкі. І знікла… Ніхто не ведае куды.

Мінулі гады. Францішка выгадавала хлопчыкаў, вывучыла. Вова стаў інжынерам і працаваў у Маладзечне, а Дзіма стаў фельчарам і вярнуўся ў родную вёску, якая цяпер стала аграгарадком. Ён меў дабротную кватэру, у якую забраў Францішку. Яна доўга хварэла і памерла напрадвесні. Дзімава жонка Каця — выхаванка дзіцячага дома — была настаўніцай. Пяцігадовы сынок Васілёк хадзіў у дзіцячы садок.

Аднойчы ў нядзелю, калі над Церамшой звінела лета, сюды прыйшла бамжыха. Была яна старая, сагнутая ў кручок. Апранута ў аблезлую рудую сукенку, на галаве сівыя, даўно не мытыя патлы. Малы Васілёк убачыў яе непадалёку ад свайго катэджа. Ён бег да таты, якога выклікалі на работу. Мама займалася хатнімі справамі.

Сустрэўшы гэту дзіўную старую, спыніўся.

— Ты Баба Яга? — спытаў зацікаўлена.

— Не, я не Яга. А чый жа ты, такі прыгожанькі?

— А я Васіль Дзмітрыевіч Канаплянскі, — сур`ёзна вымавіў малы.

— А куды бяжыш?

— Да таты на работу. А мама дома. Пайшлі да нас, пакажу ёй цябе. Можа, згодзіцца пусціць да нас жыць, бо ва ўсіх дзяцей ёсць бабулі і дзядулі, а ў мяне няма.
Сваёй маленькай пухленькай ручкай хлопчык узяў старую за худую, амаль празрыстую руку і павёў дадому.

— Я прывёў нам бабулю! — крыкнуў з парога маладзіцы, што на верандзе перабірала нейкія зёлкі. Ад іх наўкола разносіўся дзіўны пах. — У нас жа няма бабулі, то няхай будзе хоць такая.

Сказаў і зноў пабег да таты, абрадаваць, што ён знайшоў ім бабулю.

У Дзмітрыя Антонавіча было шмат работы, і ён выбраўся дадому толькі пад вечар. Зайшоўшы ў кватэру, убачыў, што за сталом сядзіць жонка і нейкая незнаёмая бабка. Да гэтага часу Каця памыла старую ў лазеньцы, апранула ва ўсё чыстае, падстрыгла доўгія космы, якія ўжо збіліся ў лямец.

— Сынок! — падхапілася з табурэткі Алена і ўпала перад Дзмітрыем Антонавічам на калені. — Даруй!

Ён, здзіўлены, не мог адвесці погляду ад маршчыністага твару, ад вачэй, з якіх градам каціліся слёзы.

— Яна будзе жыць у нас! — радасна паведаміў Васілёк.

— Добра… — толькі і змог вымавіць Дзмітрый Антонавіч…

Наш канал в Telegram