Наверх
Слоним
переменная облачность
18 °C
Зельва
переменная облачность
18 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
17 °C
Мосты
облачно с прояснениями
17 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
17 °C
Барановичи
небольшой дождь
18 °C
EUR 2.7372
USD 2.4185
RUB(100) 3.4172
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Нябожчыкаў з Пятралевічаў можна хаваць на могілках у Цывіншчыне

15 марта 2020 9:23
Поделиться:
Вясковы сход

Вясковы сход у Пятралевічах 20.02.2020

Слонімскія ўлады далі пісьмовы адказ жыхарам вёскі Пятралевічы па выніках сходу 20 лютага 2020 года, калі вырашаўся шэраг важных для вяскоўцаў пытанняў.

Адным з галоўных пытанняў на сходзе было прыняцце рашэння аб пракладцы ў Першых і Другіх Пятралевічах водаправода.

Пятралевічы

«Па выніках праведзенай сустрэчы жыхарам прапанавана долевае будаўніцтва сетак водазабеспячэння. Старшыні сельскага выканаўчага камітэта даручана удакладніць спіс жыхароў, якія гатовы прыняць удзел у правядзенні водаправода. Вывучаецца таксама пытанне прадстаўлення банкамі крэдытаў (пазык) жыхарам і прадстаўлення адтэрміноўкі плацяжу за выкананыя работы па вырабе праектна-каштарыснай дакументацыі і пракладцы сетак водазабеспячэння», — гаворыцца ў лісце са Слонімскага райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Уладзіміра Ката.

Па папярэдніх звестках, у спісе вяскоўцаў, якія пагадзіліся праводзіць у свае хаты водаправод, значацца каля 100 чалавек.

На сходзе 20 лютага прагучала прапанова апусціць шлюзы на арашальных каналах на балоце за вёскай, каб такім чынам падняць узровень грунтовых водаў, бо ў большасці вясковых калодзежаў прапала вада. У пісьме з райвыканкама адзначаецца, што такая просьба ўжо накіравана ў Слонімскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

«Па пытанні магчымасці пахавання жыхароў в. Пятралевічы на могілках, размешчаных паблізу вёскі, паведамляем, што ў цяперашні час маецца магчымасць праводзіць пахаванні на могілках мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы Цывіншчына», — адказваюць яшчэ на адно пытанне пятралеўцаў слонімскія ўлады.

Апошняе, што абмяркоўвалі на вясковым сходзе, — шум ад працы цэха Слонімскага лясгаса ў вёсцы. На гэты конт з выканкама паведамілі, што ўжо праведзена працэдура закупкі шумаабараняльнага экрана і заключана дамова яго пастаўкі. Тэрмін заканчэння работ у гэтым кірунку — 1 красавіка 2020 года, адзначаецца ў лісце з выканкама.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание