Наверх
Слоним
переменная облачность
2 °C
Зельва
переменная облачность
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
небольшая облачность
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскія цяжкаатлеткі выйгралі два сярэбраныя медалі

15 марта 2020 12:28
Поделиться:
цяжкаатлеты

Пераможцы. Фота ДЮСШ №1

У Гродне прайшла спартакіяда ДЮСШ і СДЮШАР Гродзенскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2005 года нараджэння. На працягу чатырох дзён, з 3 да 6 сакавіка, цяжкаатлеты падымалі штангу і змагаліся за медалі.

Ад Слоніма на спаборніцтва мясцовая ДЮСШ №1 накіравала васьмярых спартсменаў, але толькі двое змаглі вытрымаць канкурэнцыю і прывезці дамоў медалі.

Лепшы вынік сярод слонімскіх спартсменаў паказала Паліна Рухлевіч. У вагавай катэгорыі да 40 кг яна стала другой.

Яшчэ адна сланімчанка, Вікторыя Есімчык, якая выступала ў вагавай катэгорыі 81+, спынілася за крок ад п`едэстала.

У хлопцаў больш паспяховым стаў Данііл Барысевіч (да 89 кг), ён заняў трэцяе месца.

— Гэта спаборніцтвы, на якіх спартсмены паказалі сваю падрыхтоўку. Адны палепшылі свае вынікі, іншыя не здолелі. У прынцыпе, ёсць над чым працаваць. Будзем старацца ўдасканальваць свае трэніроўкі, — пракаментавала выступленне сваіх выхаванцаў трэнер слонімскай каманды цяжкаатлетаў ДЮСШ №1 Таццяна Барташ.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание