Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
13 °C
Зельва
облачно с прояснениями
13 °C
Волковыск
переменная облачность
14 °C
Мосты
переменная облачность
14 °C
Дятлово
переменная облачность
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
12 °C
EUR 2.9004
USD 2.4564
RUB(100) 3.3585
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Украінец танчыў на стале гукарэжысёра ў Слоніме

15 марта 2020 8:59
Поделиться:
Воплі Відоплясова
Украінскі гурт «Воплі Відоплясова» 7 сакавіка наведаў Слонім. А ў шэсць гадзін вечара ў цэнтры культуры і адпачынку слонімцаў чакаў доўгачаканы канцэрт. Музыкі выканалі калі двух дзясяткаў сваіх кампазіцый.

На памяці карэспандэнта гэта першы выпадак, калі ў горад на Шчары прыязджае ўкраінскі гурт. Тым больш такі! Алега Скрыпку разам з гуртом па праве можна назваць зоркай сусветнай велічыні. За амаль саракагадовую гісторыю свайго існавання «Воплі Відоплясова» выступалі ў многіх краінах.

Воплі Відоплясова 1

У 2020 годзе яны зладзілі вялікі тур і вырашылі праехаць па гарадах Беларусі. За плячыма застаўся Брэст, Маладзечна, Мінск і інш. Слонім таксама трапіў у іх гастрольны графік. Слонімцы аказаліся ветлівымі гаспадарамі. Ужо а шостай зала пачала запаўняцца гледачамі.

Воплі Відоплясова 3

На самым пачатку канцэрта, каб мець больш цесныя стасункі са сваім слухачом, Алег Скрыпка запрасіў людзей з дальніх радоў перасесці наперад, дзе свабодных месцаў было даволі шмат. Вакаліст гурта не толькі спяваў аўдыторыі свае старыя і новыя песні з сямі альбомаў, але таксама імкнуўся паразмаўляць з кожным, хто прыйшоў на яго імпрэзу. Адных ён выклікаў на дыялог, з іншымі вітаўся за руку, а трэціх нават абдымаў. Але адчувалася, што нечага не хапае.

Воплі Відоплясова 4

Артыст размаўляў выключна на ўкраінскай мове. Магчыма, ад гэтага людзі, што прыйшлі на канцэрт, былі асцярожныя ў сваіх эмоцыях. Сам музыка неаднаразова жартаваў, ці не пакусаў слухачоў злосны каранавірус.

Воплі Відоплясова 5

Разняволіцца і выпаўзці са шкарлупіны, у якой знаходзілася зала амаль паўканцэрта, дапамаглі танцы, якія стаў паказваць артыст. Спачатку Алег Скрыпка танчыў на сцэне, а потым перайшоў у залу. Апагеем танцавальнага паказу стала поза поўнага дрэва, якую артыст выканаў проста на стале гукарэжысёра.

Ад убачанага адны агідна крывіліся, другія былі ў захапленні, трэція пляскалі ў далоні, выкрыкваючы «брава».

Воплі Відоплясова 6

Рослая фігура артыста, якая ўздымалася над натоўпам, як бы сцвярджала, што і ў пяцьдзясят з гакам ты можаш быць маладым, калі гэтага захочаш.

Без кампазіцый «Вясна» і «Танцы» слонімцы не засталіся. Іх гурт выканаў у апошняй частцы сваёй праграмы. Пад іх танцавалі ўсе, хто быў на канцэрце.

Воплі Відоплясова 7

Народныя песні ад «Вопляў Відоплясова» яшчэ больш распалілі слухачоў. Прапанову выйсці на сцэну і стварыць гурту падтанцоўку моладзь сустрэла на ўра.
«Ой ты, Галю», «Падманула, падвяла», «Ой, кума», «Распрагайце, хлопцы, коней» спявалі ўсе. Слонімцаў бы хто падмяніў. Гэта ўжо быў жывы арганізм, які нарэшце не баяўся паказаць тое, што было ўнутры, і быць на адной хвалі з украінскімі артыстамі.

У такія хвіліны пачынаеш разумець, што межаў паміж нашымі народамі — беларускім і ўкраінскім — не існуе.

Фота аўтара і Мікіты ПАСТУХОВА

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание