Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
10 °C
Мосты
переменная облачность
10 °C
Дятлово
переменная облачность
10 °C
Барановичи
пасмурно
11 °C
EUR 2.6564
USD 2.4137
RUB(100) 3.3965
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Я б у семінарыю пайшоў…

15 марта 2020 13:37
Поделиться:
Семінарысты

Семінарысты

На календары — сакавік. А гэта значыць, што засталося зусім трохі часу, калі прагучыць апошні званок і сённяшнія 11-класнікі будуць спрабаваць свае сілы на ўступных іспытах у абраныя ўніверсітэты або каледжы.

І няхай час яшчэ ў запасе маецца, але ўжо цяпер перад імі стаіць няпростая задача — зрабіць выбар будучай прафесіі і вызначыцца з установай, у якой змогуць працягнуць далейшае навучанне.

Мінская духоўная Семінарыя — гэта вышэйшая навучальная ўстанова і да нядаўняга часу заставалася адзінай, дзе рыхтавалі будучых святароў і царкоўных служак (рэгентаў, чытальнікаў, псаломшчыкаў, алтарнікаў). Яна была адчынена ў 1989 годзе і з тых часоў застаецца роднай альма-матар для духавенства ўсёй рэспублікі. Пасля адраджэння семінарыі ў 1992 годзе ў розныя гады курыравалі адукацыйны працэс епіскап Канстанцін (Гаранаў) (цяпер архіепіскап Курганскі і Шадрынскі), архімандрыт Леанід (Філь) (цяпер епіскап Рэчыцкі), архімандрыт Іаасаф (Марза). Цяпер рэктарам семінарыі з`яўляецца архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Лічыцца, што абавязковай умовай паступлення ў семінарыю з`яўляецца паходжанне з сям`і святара. Гэта міф, які дайшоў да нас са спрадвечных часоў, калі святарства з`яўлялася класавым саслоўем і навучаліся ў семінарыях выключна папоўскія дзеці. Вялікая частка студэнтаў семінарыі — выхадцы са звычайных сем`яў, якія прыйшлі ў семінарыю, як яны часта кажуць, «па закліку сэрца». Рашэнне прысвяціць сваё жыццё служэнню царкве, пры гэтым не абавязкова ў сане святара, кіруе многімі, хто прыходзіць сюды.

Часта, скончыўшы навучальную ўстанову, чалавек яшчэ доўгі час не адважваецца станавіцца пастырам — нясе служэнне на вызначаным кіруючым архірэем прыходзе. Вядома, для «пападзюкоў», як завуць самі семінарысты дзяцей са святарскай сям`і, прасцей і лягчэй паступіць. Гэта звязана з тым, што веды закладваюцца з маленства, да таго ж, а гэта немалаважна, бацьку-святару прасцей прыгледзець за сваім дзіцем пры падрыхтоўцы да паступлення, чым за чужым. Ды і калі простага чалавека могуць не ведаць, то святара (а тым больш благачыннага) у епархіі добра ведаюць. Дарэчы, папоўскіх дзяцей і адлічваюць радзей, чым дзяцей з простай сям`і.

Наступным міфам з`яўляецца тое, што ўсе семінарысты толькі і робяць, што моляцца і выконваюць пост. Гэта не зусім так. Пост і малітва прысутнічаюць у адведзены ім час, але львіную частку ўсё ж складае адукацыя, а дакладней, самаадукацыя. Кожны студэнт ведае не па чутках, што таго, што даюць ва ўстанове, было б недастаткова без жадання самога чалавека паглыбіць і пашырыць свой кругагляд. Вось чаму за набыццё ведаў тут, у сценах семінарыі, вядзецца барацьба. Сорак дысцыплін выкладаецца кандыдатамі, дацэнтамі, дактарамі багаслоўскіх навук не толькі нашай рэспублікі, але і блізкага і далёкага замежжа.

Працяг будзе

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание