
Слонімскі драматычны тэатр
Сёлета Слонімскі драматычны тэатр святкуе юбілей — сваё 30-годдзе. Да гэтай даты тэатр рыхтуе шмат цікавых імпрэзаў для слонімцаў. Разам з тым ён заклікае жыхароў Слонімшчыны праявіць актыўнасць і выбраць свайго любімага артыста альбо артыстку.
Галасаванне праводзіцца на старонцы Слонімскага драматычнага тэатра ў «Аднакласніках». Як адзначылі ў тэатры, усё, што неабходна зрабіць – націснуць на кнопку «галасаваць».
Усяго прапанавана 12 кандыдатур, з іх толькі чатыры мужчыны. Галасаванне будзе працягвацца да 20 сакавіка ўключна. Пераможцу назавуць 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, і ўзнагародзяць прызам глядацкіх сімпатый.