Наверх
Слоним
небольшой дождь
26 °C
EUR 2.8971
USD 2.4482
RUB(100) 3.3249
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Свята 40 пакутнікаў Севастыйскіх

19 марта 2020 10:00
Поделиться:
40 пакутнікаў Севастыйскіх

Ілюстрацыя stnikolas.by

Свята, якое прыпадае на 22 сакавіка, многім вядома як дзень вясновага раўнадзенства. З гэтага дня светлы час сутак па працягласці становіцца большым за цёмны перыяд. Лічыцца, што вясна канчаткова ўступае ў свае правы.

Даўней у гэты дзень гаспадыні пяклі жаўрукоў з распасцёртымі крыльцамі і частавалі імі сваіх дамачадцаў. У народзе гэта свята называлі Саракамі, ад назвы царкоўнага свята ў гонар сарака Севастыйскіх пакутнікаў, памяць якіх святкуецца ў гэты сакавіцкі дзень.

Сорак пакутнікаў складалі ганаровую дружыну ваяроў, вылучаліся мужнасцю, непераможнасцю ў бітвах, высокай мудрасцю і моцнай верай у Бога. Доблесныя ваяры паходзілі з Кападакіі, якая славілася сваёй адукацыяй. У гэтым старажытным горадзе атрымалі адукацыю свяціцелі Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў і Рыгор Ніскі – людзі, якія сталі светачамі Праваслаўя. Сорак кападакійскіх ваяроў не адступілі ад сваёй веры, калі сталі перад выбарам адступіцца ад Бога і застацца жывымі ці загінуць, але не здрадзіць перад сваім сумленнем. Яны адмовіліся прынесці ахвяру паганскім багам, бо імкнуліся выканаць Яго запаведзі. Сваім непаслушэнствам ваяры ўгнявілі военачальніка Агрыкалія, які перад паходамі здзяйсняў ахвярапрынашэнне багам.

Спачатку Севастыйскіх спавядальнікаў пасадзілі у турму, але гэта не пераканала іх. Святы апостал і евангеліст Іаан Багаслоў кажа так: «Любоў жа заключаецца ў тым, каб мы паступалі па запаведзях Яго» (2 Ін. 1,6). Хрыстос вучыць сваіх вучняў: «Хто пасаромеецца Мяне і Маіх слоў у родзе сем пралюбадзейным і грэшным, таго пасаромеецца і Сын Чалавечы, калі прыйдзе у славе Бацькі Свайго са святымі Анёламі» (Мк. 8:38). Знаходзячыся сярод няверуючых ці малаверуючых людзей, мы часам бянтэжымся: што скажуць нашы блізкія на праяву нашай веры, на наша ўстрыманне ў перыяд посту? Што скажуць мінакі, калі ўбачаць, як ты перахрышчваешся, праходзячы каля царкоўнай агароджы? Што скажуць калегі, калі заўважаць цябе ў царкве?

Такіх момантаў у нашым жыцці нямала. У кожным выпадку мы будзем зноў і зноў сведчыць аб нашай прыналежнасці да хрысціянства. Наша стаўленне да веры будзе найярчэйшым прыкладам таго, хто для нас з`яўляецца Хрыстос і Яго вучэнне. Ці пакажам мы сваім жыццём узор для пераймання, залежыць цалкам ад нас. Святыя пакутнікі зрабілі для сябе выбар, яны абралі шлях пакутніцкай смерці. Ніякія дамовы, ласкі і пагрозы не маглі паўплываць на іх рашэнне. Пасля таго, як Агрыкалій убачыў, што вера хрысціянскіх пакутнікаў нязломная, ён загадаў паставіць іх распранутымі ў пакрытае лёдам возера. На беразе тым часам распалілі лазню. Адзін з сарака адважных ваяроў не вытрымаў выпрабавання. Ён выбег з вады і пабег да лазні.

Ля самага парога ваяр зваліўся мёртвым. Астатнія 39 ваяроў працягвалі мужна трываць, стоячы ў халоднай вадзе. Глыбокай ноччу адбыўся цуд — нябеснае святло асвяціла святых пакутнікаў і сагрэла ваду ў возеры. У гэты ж момант з нябёсаў сышло 39 вянкоў — па ліку ваяроў, што знаходзіліся ў вадзе. Назіраючы цудоўнае відовішча, адзін з вартаўнікоў, якога звалі Аглай, кінуўся ў ваду і заняў месца таго, хто, паддаўшыся спакусе, назаўжды пазбавіўся вянка пакутніка. І зноў пакутнікаў, непакорных ваяроў, стала сорак. На наступны дзень паводле загаду военачальніка Агрыкалія пакутнікам разбілі малаткамі галёнкі. Але штогод 22 сакавіка ў праваслаўнай царкве здзяйсняецца памяць сарака нескароных ваяроў з Севастыі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание