Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
ясно
7 °C
Мосты
небольшая облачность
7 °C
Дятлово
небольшая облачность
7 °C
Барановичи
ясно
7 °C
EUR 2.6867
USD 2.3977
RUB(100) 3.4741
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Аляксандр Крыштафовіч — невядомы паэт з Мастоўшчыны

22 марта 2020 13:13
Поделиться:
Масты

Масты. Ілюстрацыйнае фота fotobel.by

Нядаўна патэлефанаваў сябра-медык з Мінска і без уступу кажа: «Не думаў, што на Мастоўшчыне нараджаюцца такія паэты, якія па значнасці на другім месцы пасля Сяргея Панізніка».
Аляксандр Крыштафовіч

Аляксандр Крыштафовіч

Сяргея Сцяпанавіча ведаю даўно, і, бывала, сустракаліся, але што за мастаўлянін, які так бойка піша? — Сябра не дае перадыху і чытае такія радкі: Жыві і мужней, Беларусь мая родная,/ Я шчасця жадаю табе».

Тыя радкі мяне не здзівілі, бо многа хто зараз клянецца ў любові да Бацькаўшчыны.

Адбываецца наступны дыялог:

— Ты чуў па Аляксандра Крыштафовіча?

Адказваю шчыра:

— Не!

— Я тут у стале знайшоў незапатрабаваную цікавую кніжку, дык высылаю табе. А наконт Аляксандра Уладзіміравіча, то не кожны з нас прыдатны быць класным медыкам і пісаць цудоўныя вершы.

Неўзабаве трымаю ў руках кніжку пад назвай «Гаючы квецень. Творы, напісаныя медыкамі». Гэта выдатна аформленая кніга выдадзеная даўно, у 2004 годзе. Укладальнік і рэдактар яе — знакаміты беларускі творца Васіль Якавенка. І сапраўды, той зборнік пачынаецца з вершаў Сяргея Панізніка, які свой жыццёвы шлях пачынаў як медык. А далей, як і казаў сябра, Аляксандр Крыштафовіч. І вачыма лаўлю шчырыя словы лірыкі:

Пад вакном ды маім
Расцвілі вяргіні.
Прыйдзі, мілы, пастаім
Надвячоркам сінім.

«Ах ты, любая мая,
Мілая Маруся.
На зыходзе бела дня
Да цябе з`яўлюся».
«Мой харошы ты, Іван,
Ванечка прамілы,
Я надзену сарафан
З вышыўкай яліны».

Падкупіла чыстае беларускае слова. Звяртаюся да біяграфіі.

Аляксандр Уладзіміравіч Крыштафовіч нарадзіўся ў вёсцы Букштава, што на Мастоўшчыне. Скончыў Азяранскую СШ і 1954 годзе стаў выкладаць фізіку і матэматыку ў Курылавіцкай і Кочынскай сямігодках. Фізік-матэматык нечакана мяняе жыццёвыя варункі, пераязджае ў Мінск і пачынае працаваць старшым прэпаратарам на кафедры акушэрства і гінекалогіі педінстытута. Праз год становіцца студэнтам лячэбнага факультэта гэтай навучальнай установы. Пасля яе сканчэння ў 1963 годзе вяртаецца на Мастоўшчыну, дзе дзевяць гадоў працуе галоўным урачом Курылавіцкай участковай бальніцы. З 1972 года ён на працы ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі, што ў Бараўлянах пад Мінскам на пасадзе ўрача-анестэзіёлага хірургічнага аддзялення.Зараз той шпіталь носіць імя Пятра Машэрава.

Вось як проста і шчыра піша доктар-паэт пра гэтую ўстанову.

«Гэта што за гарадок?» —
У мяне спытаў дзядок.
Лес хваёвы і паляны…
Бараўляны, Бараўляны.

Аж з усёй Беларусі
Сюды людзі ехаць мусяць.
Медыцынскі цэнтр прызнаны —
Вось што значыць Бараўляны.

Як хваробу людзі маюць,
Тут здароўе папраўляюць.
Лечаць немач, лечаць раны —
І ўсё гэта Бараўляны.

Мне падаецца, што паэтычная творчасць спрыяла і прафесійнаму росту доктара. У 1984 годзе Аляксандр Уладзіміравіч арганізаваў і ўзначаліў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі гэтага шпіталю. На час выхаду кнігі, ужо на пенсіі, ён працаваў урачом-ардынатарам.

Аднак вернемся да вершаў.

… Ты прыўзнятаю рукою
Адкрывала даль, абшары:
«Так і пойдзем мы з табою
Да сваёй вялікай мары.
…………………………….
Будзем жыць з табою ў згодзе,
Будзем жыць з табою міла.
Тваё сэрца, мой Валодзя,
Да свайго я прытуліла».

Сціхнуў дождж, няма грымотаў,
Біць маланка перастала.
І на небе з-пад аблокаў
Ярка сонейка заззяла.

У зборніку змешчана толькі невялічкая колькасць з напісанага паэтам. Вельмі паказальны наступны верш.

Двое

Дык як жа нам з тропу не збіцца,
Прадбачлівасць дзе нам узяць?
Разумны дык любіць вучыцца,
А дурань — усіх павучаць.

Разумны заўсёды ў дарозе,
Дзе штось зведаць, спазнаць.
А дурань сядзіць на парозе,
Гатовы ўказанні даваць.

Не прамінаў паэт і сучасныя варункі жыцця.

Перайначылася
Гаспадарка, знемагла,
Рынак ёй кіруе.
А на рынку галава
Менш хваста каштуе.

Калі пазнаёміўся з невялікай кнігай невядомага мне аўтара, падумалася: гэта вялікая спадчына, і не варта яе губляць.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание