Наверх
Слоним
дождь
25 °C
Зельва
дождь
25 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
22 °C
Мосты
облачно с прояснениями
22 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
22 °C
Барановичи
небольшой дождь
25 °C
EUR 2.7071
USD 2.4123
RUB(100) 3.4223
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Будаваць водаправод у Пятралевічах запісаліся 107 чалавек

22 марта 2020 9:42
Поделиться:
Вяскоўцы

Вяскоўцы на сходзе

Такая колькасць жыхароў першых і другіх Пятралевічаў, гатовых плаціць, была названа на чарговым вясковым сходзе наконт будаўніцтва водаправода 13 сакавіка.

На сход прыехалі старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч, яго намеснік Уладзімір Кот, старшыня райсавета дэпутатаў Алег Таргонскі і начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Уладзімір Цыпурка. У зале таксама прысутнічаў дырэктар Слонімскага водаканала Уладзімір Ямелін.

сход

Усе на сход

У пачатку сходу слова ўзяў Генадзь Хоміч, які вёў размову з прысутнымі да самага завяршэння сустрэчы. Старшыня райвыканкама адзначыў, што ў першых і другіх Пятралевічах пражываюць 379 чалавек у 160 дамах і водаправод патрэбна весці з улікам усіх гэтых домаўладанняў, хаця на цяперашні момант удзельнічаць у фінансаванні праекта пагадзіліся толькі 107 чалавек.

вяскоўцы 1

Генадзь Хоміч сказаў, што больш правільна будзе капаць траншэю і цягнуць водаправод напрасткі з Пятралевічаў да Цывіншчыны, каб заколіць трубу з вадой паміж гэтымі вёскамі, ды паведаміў, што ў бліжэйшы час яны правядуць сход з жыхарамі Цывіншчыны на гэту тэму. Кіраўнік раёна паведаміў таксама, што будаўніцтва водаправода ў Пятралевічах павінны ўключыць у сёлетнюю абласную інвестпраграму і з абласнога бюджэту паабяцалі выдзеліць на будаўніцтва 350 тысяч рублёў. Цалкам пракладка трубы абы­дзецца прыкладна ў 570 тысяч рублёў, з якіх 200 тысяч пойдзе на ўзнаўленне асфальту ў вёсцы.

 Генадзь Хоміч і Уладзімір Цыпурка

Выступаюць Генадзь Хоміч і Уладзімір Цыпурка

— Гродна дасць 350 тысяч рублёў, калі вы будзеце ўдзельнічаць у фінансаванні будаўніцтва. Мы падлічылі папярэдне, што домаўладальнікам патрэбна будзе даплаціць за пракладку цэнтральнай трубы 1000-1200 рублёў. Але гэта прыблізная сума, бо яшчэ няма праектна-каштарыснай дакументацыі. За праект водаканалу патрэбна заплаціць 60 тысяч рублёў. Гэта сума без усялякага для іх прыбытку. І каб яны ўжо пачалі работы, патрэбна пералічыць на рахунак водаканала 10% ад кошту праекта. Мы вызначаемся ўжо канкрэтна па спісе, хто будзе будаваць водаправод, і з гэтага пачынаем. Ствараем кааператыў, альбо без стварэння кааператыва пачынаем працу ў гэтым кірунку. Калі надвор`е будзе спрыяць, то, мяркую, у кастрычніку ўжо могуць пачацца работы, і да канца года цэнтральная труба з вадой у Пятралевічах будзе ляжаць, — абмаляваў план дзеянняў старшыня райвыканкама.

вяскоўцы 2

На пытанні прысутных, ці магчыма будзе плаціць грошы за пракладку водаправода часткамі, у растэрміноўку, дырэктар водаканала адказаў, што магчыма растэрміноўка выплаты на паўгода, а вырашацца гэта пытанне бу­дзе з кожным удзельнікам будаўніцтва, хто звернецца ў водаканал з такой просьбай.
Пасля гэтага начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Уладзімір Цыпурка расказаў, што яны хутка распрацуюць і падрыхтуюць узор дамоваў, якія будуць заключацца паміж водаканалам і вяскоўцамі на будаўніцтва водаправода, людзі пералічаць грошы і праца пачнецца. Уладзімір Цыпурка сказаў таксама, што неабавязкова ствараць кааператыў, вяскоўцы могуць працаваць з водаканалам наўпрост, толькі патрэбна выбраць кагосьці галоўнага, хто будзе каардынатарам паміж удзельнікамі будаўніцтва.

сход

На пытанне старшыні райвыканкама, ці згодны вяскоўцы з такой прапановай, усе паднялі рукі. На наступнае пытанне, каго яны выберуць галоўным, людзі назвалі мясцовага дэпутата сельсавета Вячаслава Астапчыка і дружна паднялі рукі. Тады Генадзь Хоміч прапанаваў прызначыць намеснікам Вячаслава Астапчыка грамадскага актывіста Віктара Марчыка, з чым пятралеўцы таксама пагадзіліся.

— Дарагія землякі, давайце не будзем наступаць на адны і тыя ж граблі другі раз, давайце праводзіць у вёску ваду, бо танней ужо не будзе, — звярнуўся да прысутных напрыканцы сустрэчы Вячаслаў Астапчык.

Прысутныя пагадзіліся плаціць.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание