Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
1 °C
Зельва
облачно с прояснениями
1 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
1 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
0 °C
EUR 2.8446
USD 2.5856
RUB(100) 3.291
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Дзятлаўскія школьнікі — найбольшыя хакейныя энтузіясты на Гродзеншчыне

22 марта 2020 9:00
Поделиться:
Каманда Дзятлаўскага раёна

Каманда Дзятлаўскага раёна

З 26 да 28 лютага былі гасцінна расчынены дзверы Лядовага палаца Ліды для юных аматараў хакею з шайбай. Спартсмены прыехалі сюды, каб вызначыць лепшую каманду Гродзенскай вобласці ў спаборніцтвах на прызы клуба «Залатая шайба» сярод каманд раёнаў, якія не маюць штучнага лёду.

Права ўдзельнічаць у гэтым турніры мелі дзеці, якія нарадзіліся ў 2006-2008 гадах.

Дзятлаўскія школьнікі

Каля Лядовага палаца

Сёлетняя зіма не дала магчымасці заліць лёд на адкрытых пляцоўках, а ездзіць на трэніроўкі ў Лядовыя палацы затратна і па часе, і па сродках, да таго ж не заўсёды ў іх маюцца свабодныя «вокны», і, як правіла, для прыезджых арэнду лёду дазваляюць ці вельмі рана, ці вельмі позна. І трэба мець вялікае жаданне, каб на трэніроўку з пад`ездам і ад`ездам патраціць сем-восем гадзін ды пры гэтым другі раз ахвяраваць і часткай свайго сну.

Каманд сабралася ўсяго дзе­вяць. А былі ж гады, калі толькі адзін ці два раёны не ўдзельнічалі ў такіх хакейных святах.

Пасля святочнай урачыстай цырымоніі адкрыцця пры амаль цалкам запоўненых трыбунах вучнямі лідскіх школ, адмыслова запрошанымі дзеля гэтага, на лёд выйшлі мінулагоднія пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў — каманда «Алмаз» з Дзятлава і юныя спартсмены з Астраўца.

хакеісты

З першых хвілін ініцыятыву захапілі дзятлаўчане. Лік хутка рос на іх карысць. Фінальная сірэна зафіксавала перамогу «Алмаза» з лікам 12:1. Дзятлаўчане прадэманстравалі канькавую падрыхтоўку, дасягнуць якой здолелі, не шкадуючы вольнага часу, сродкаў і сіл, штотыдзень выязджаючы на трэніроўкі на штучны лёд у Гродна, Баранавічы, Ліду. Менавіта таму ім лёгка далася перамога і над наступным супернікам. У вароты гульцоў з Карэлічаў закінулі
11 шайбаў, захаваўшы свае «на замку».

У другой падгрупе лідарства захапілі смаргонцы, даволі лёгка і пераканаўча абыграўшы каманды з Мастоў і Свіслачы.

Найбольш роўная і ўпартая барацьба за лідарства склалася ў трэцяй падгрупе, дзе неаднара­зовыя пераможцы і прызёры абласных турніраў, хакеісты з наднёманскай вёскі Орля Шчучынскага раёна, спачатку ва ўпартай і роўнай барацьбе адолелі навагрудчан, а пасля перамаглі і ашмянцаў.

хакеісты 1

Але самая цікавая і прыгожая, са шматлікімі галявымі момантамі гульня, якая ўсе 30 хвілін (гульні складаліся з двух перыядаў па 15 хвілін) трымала ў напружанні заўзятараў, адбылася ў апошні, трэці дзень спаборніцтваў паміж камандамі «Алмаз» і смаргонцамі. На першых хвілінах парушаюць правілы і выдаляюцца на дзве хвіліны адзін за другім дзятлаўчане. Застаўшыся ў меншасці, тры хакеісты адчайна адбіваюцца, але ўсё ж шайба трапляе ў іх вароты. Ягор Салавей выроўнівае лік, і гульня надоўга перамяшчаецца ў зону смаргонцаў, але, як часта бывае, «заіграўшыся», дзятлаўчане прапусцілі выхад сам-насам Марата Будкевіча, і лік зноў стаў на карысць Смаргоні.

дзятлаўскія школьнікі

На пачатку другога перыяду самы юны (2009 г.н.) ігрок «Алмаза» Міхась Петрыкевіч робіць лік 2:2. З гэтага часу пачалася сапраўдная асада варотаў смаргонцаў. Некалькі разоў шайба трапляе то ў штангі, то ў перакла­дзіну, то ў шлем варатара, то ляціць чуць-чуць міма. І нарэшце, калі да канца гульні заставалася ўсяго 36 секунд, Раман Котаў завяршае выхад на вароты трапным і хвосткім кідком у левую «дзявятку». Тут жа, пасля ўкідвання ў цэнтры, шайба зноў трапляе да яго. Раман абыгрывае аднаго за другім амаль усіх супернікаў і забівае чатыры шайбы.

Смаргонцы пакідалі пляцоўку ў слязах. Трэнер супакойваў іх як мог. Адным з яго аргуметаў было тое, што цяпер неабходна абыграць хлопцаў у Орлі, а яны, магчыма, змогуць адолець дзятлаўчан. Тады ўсё вырашыцца па розніцы забітых і прапушчаных шайбаў.

«Алмаз» усё зрабіў па-іншаму. У вароты арлянцаў забіў 13 шайбаў, а ў свае прапусціў толькі дзве. А вось смаргонцы перамаглі іх ледзьве-ледзьве. Лік 6:5 сведчыць пра тое.

Узнагарода

Узнагарода

4-6-я месцы размеркаваліся адпаведна наступным чынам: Навагрудскі, Карэліцкі, Свіслацкі раёны. Юным астравецкім, ашмянскім і мастоўскім хакеістам прыйшлося быць у гэтым сезоне ў канцы турнірнай табліцы.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание