Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
13 °C
Дятлово
пасмурно
13 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 2.9004
USD 2.4564
RUB(100) 3.3585
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пазнай сябе на фота

25 марта 2020 9:27
Поделиться:
Педагогі

Педагогі Слонімскай санаторна-лясной школы-інтэрната, 1968 год. Фота з архіва чытача

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.
Рыбак

Рыбак

На фотаздымак рыбака, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», адгукнуўся наш сталы чытач Уладзімір Рабцэвіч.

— Я думаю, што рыбак на здымку — гэта Анатоль Несцяровіч, слонімскі фатограф, які працуе ў будынку былога быткамбіната, — расказаў Уладзімір Лявонцьевіч.

Таксама патэлефанавала ў рэдакцыю Валянціна Аляксандраўна Кашко, якая на фотаздымку камсамольскіх актывістаў пазнала свайго мужа Мікалая Іванавіча Каско.

— Першы справа пад вусікамі ў чорнай куртцы — гэта мой муж. Ён працаваў на льнозаводзе, быў сакратаром камсамольскай арганізацыі. Ужо 13 гадоў яго няма сярод жывых. Памёр у 50 гадоў. Мы з ім пражылі разам 25 гадоў, — распавяла Валянціна Аляксандраўна.

Нашы чытачы Мікалай Лысуха, Ніна Іванова, Уладзімір Рабцэвіч і Валянціна Каско атрымаюць запрашальныя квіткі на прадстаўленне з нагоды 30-годдзя Слонімскага дзяржаўнага драмтэатра «З юбілеем, наш любы тэатр», якое пакажуць у нядзелю, 29 сакавіка. Пачатак у 17.00.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание