Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
облачно с прояснениями
14 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
14 °C
Барановичи
небольшой дождь
13 °C
EUR 2.6425
USD 2.409
RUB(100) 3.3935
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Слонімскі драматычны тэатр» — новая кніга Сяргея Чыгрына

25 марта 2020 16:09
Поделиться:
"Слонімскі драматычны тэатр", вокладка

Вокладка новай кнігі Сяргея Чыгрына

Днямі ў Мінску выйшла з друку новая кніга літаратара і краязнаўцы са Слоніма Сяргея Чыгрына "Слонімскі драматычны тэатр" з пазначэннем "Фотаальбом".

Выданне гэтае прысвечана гісторыі дзяржаўнай установы культуры «Слонімскі драматычны тэатр» з нагоды яе 30-годдзя.

Нагадаем, што свой 30-гадовы юбілей Слонімскі драмтэатр адзначыць у нядзелю, 29 сакавіка, праграмай «З юбілеем, наш любы тэатр!».

Да гэтай даты кніга Сяргея Чыгрына стала выдатным падарункам сённяшнім і былым артыстам і работнікам тэатра, а таксама шматлікім аматарам тэатральнага мастацтва ў Слоніме і не толькі. Тут варта адзначыць, што сам аўтар новай і другой ужо па ліку яго кнігі пра тэатр працуе загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драмтэатра, а прафундаваў гэтае выданне былы артыст тэатра Мікалай Хальпін.

Кніга выйшла ў часопісным фармаце і складаецца з чатырох частак — «З гісторыі тэатральнага мастацтва Слонімшчыны», «Імгненні сцэнічнага жыцця», «Калектыў тэатра» і «Афішы». Назвы частак гавораць самі за сябе, а ўсе, хто меў і мае дачыненне да творчага жыцця Слонімскага драмтэатра, знойдуць сябе ў гэтай кнізе на фотаздымках.

Фотаздымкі, якія выкарыстаў са свайго і тэатральнага архіва Сяргей Чыгрын, датаваны ад 40-х гадоў мінулага стагоддзя да нашага часу. Найбольш здымкаў, аднак, адлюстроўваюць гісторыю апошніх 30 гадоў дзяржаўнага існавання тэатра.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам «ГС» аўтар, набыць яго новую кнігу «Слонімскі драматычны тэатр» можна ў дзвюх нашых кнігарнях у Слоніме і ў «Акадэмкнізе» ў Мінску.

Работнікі Слонімскага драмтэатра атрымліваюць выданне ў падарунак.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание