Наверх
Слоним
переменная облачность
2 °C
Зельва
переменная облачность
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
небольшая облачность
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Касталомаў: расповед сяльчанам пра кіберзлачыннасць

26 марта 2020 13:17
Поделиться:
У Вялікай Рагозніцы адбылася сустрэча першага намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Юрыя Касталомава з працоўным калектывам сельгаспрадпрыемства «Імя Адама Міцкевіча».
Юрый Касталомаў

Юрый Касталомаў

Пасля расповеду пра поспехі сельгаспрадпрыемстваў раёна прысутныя сталі выказвацца пра свае праблемы. Прыкладам, у гэтым вялікім населеным пункце ненадзейна працуе інтэрнэт. Ён важны для людзей усіх пакаленняў, асабліва для моладзі, якія прыязджаюць сюды на працу і застаюцца тут жыць.

З гэтай нагоды ў вёсцы няма банкамата. Каб атрымаць наяўныя грошы, людзі павінны ехаць у Масты. Паступіла прапанова ўстанавіць банкамат у Песках, што непадалёку. У адказ вяскоўцы пачулі лекцыю пра кіберзлачыннасць, магчымасцях правядзення розных плацяжоў праз інтэрнэт. Вялікую ўвагу Юрый Уладзіміравіч надаў фінансавай граматнасці падрастаючага пакалення, умення цаніць і ашчадна адносіцца да грошай, асабліва электронных. І галоўнае, завастрыў увагу выступоўца, каб маладыя людзі ўсведамлялі рэальную вартасць грошай, лікбез з імі павінны праводзіць бацькі.

Пытанне было ўдала загаворана. А адказ на яго вельмі просты: у банка ёсць нарматыўныя дакументы па ўстаноўцы банкаматаў, дзе ўсё зводзіцца да колькасці кліентаў.

На пытанне закрыцця смеццевага міні-палігона ў вёсцы Капачы Касталомаў адзначыў, што яны будуць і надалей ліквідавацца. Цвёрдыя бытавыя адыходы будуць вывозіць камунальнікі за аплату, а ўсё астатняе няхай сяльчане ўтылізуюць самі. Радыкальны падыход для вырашэння праблемы — перакінуць на чужыя рукі.

Вяскоўцы пачулі таксама, што падтрымліваць парадак на сельскіх дарогах павінны яны самыя. Ці значыць гэта, што сельгаспрадпрыемству неабходна закупляць дарожную тэхніку ды ўводзіць штатную адзінку па яе абслугоўванні? Калі так, то незразумела, чым будзе займацца тады ДРБУ-208, якое выконвае гэтую працу цяпер?

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание