Наверх
Слоним
ясно
9 °C
Зельва
ясно
9 °C
Волковыск
ясно
9 °C
Мосты
ясно
9 °C
Дятлово
ясно
9 °C
Барановичи
ясно
8 °C
EUR 2.7572
USD 2.444
RUB(100) 3.3882
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Калі старая фарба прасвечваецца праз новую. Пад`езд у шматпавярховіку адрамантавалі за кошт жыхароў — 16 з 20 гаспадароў кватэр не задаволеныя рамонтам

27 марта 2020 9:04
Поделиться:
пасля рамонту
Год назад у першым пад`ездзе дома №10 на вуліцы Яршова ў Слоніме работнікі Слонімскай ГУП ЖКГ зрабілі рамонт за кошт жыхароў гэтага пад`езда.

Рамонт быў скончаны ў лютым 2019 года, а ў лютым 2020 года 16 з 20 гаспадароў пад`езда напісалі скаргу на імя начальніка Слонімскага ГУП ЖКГ, дзе ў 5 пунктах пералічылі хібы ў рамонце пад`езда. А менавіта: 1) колер афарбоўкі не адпавядае замоўленаму жыхарамі, не зразумела які; 2) столь не прашпакляваная, бугры і хвалі; 3) на сценах старая фарба прасвечваецца праз новую; 4) вокны пафарбаваны не цалкам, не прашпакляваны дзюркі і не знятая старая фарба; 5) ліштвы не зашпакляваны, дзюркі наскрозь.

пасля рамонту  1

Жыхары пад`езда ў сваёй скарзе просяць кіраўніка гарадской камунальнай службы разабрацца ў сітуацыі ды прыняць меры па выпраўленні недахопаў.
У адказе на скаргу галоўны інжынер Слонімскага ГУП ЖКГ Сяргей Лысуха, які цяпер выконвае абавязкі кіраўніка, піша, што рамонт пад`езда быў прыняты жыхарамі ў лютым 2019 года «згодна з актам здачы-прыёмкі выкананых работ, прэтэнзій да якасці выкананых работ ад жыхароў не паступала».

Насамрэч прэтэнзіі ў людзей узніклі адразу пасля рамонту, яны выказалі іх на прыёме ў былога дырэктара Слонімскай ЖКГ Алега Конана, які абяцаў, што ўсё недахопы будуць выпраўлены. Недахопы, аднак, засталіся, а Конан са сваёй пасады сышоў.

пасля рамонту  2

«Правядзенне суцэльнага выроўнівання паверхні сцен і столі пад`езда ў каштарыс работ не ўваходзіла… Афарбоўка сцен праведзена два разы… Вокны пад`езда перад афарбоўкай прасіліконены, праведзены рамонт і замена асобных драўляных аконных элементаў. У пералік работ уваходзіла ачыстка вокнаў ад старой фарбы. Уваходныя тамбурныя дзверы пафарбаваны адзін раз. Выкананне работ па герметызацыі месцаў прымыкання дзвярной ліштвы да сценаў у каштарыс работ не ўвахо­дзіла…» — чытаем у адказе на скаргу.

Разам з тым выканаўца абавязкаў кіраўніка камунальнай службы ў сваім адказе прызнае, што не была выканана знешняя афарбоўка вокнаў пад`езда і меліся дэфекты пры тынкоўцы сцен на 5-м паверсе, ды абяцае, што прадпрыемства ліквідуе гэтыя недахопы сёлета да 30 траўня.

пасля рамонту  3

Як распавяла карэспандэнту «ГС» адна з аўтараў скаргі, не ўсе жыхары пад`езда пагадзіліся плаціць грошы за такі рамонт. Камунальнікі ж цяпер налічваюць неплацельшчыкам пеню за пратэрміноўку плацяжу. Хоць пасля такога рамонту адразу можна пачынаць новы.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание