Наверх
Слоним
ясно
12 °C
Зельва
ясно
12 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
ясно
12 °C
EUR 2.7572
USD 2.444
RUB(100) 3.3882
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Стагадовы іспанскі пісталет і паляўнічыя стрэльбы — людзі здаюць зброю ў міліцыю

27 марта 2020 12:22
Поделиться:
Стары пісталет

Стары пісталет

У Кастрычніцкім раёне Гродна гараджане добраахвотна здалі ў міліцыю за апошні месяц пяць гладкаствольных паляўнічых стрэльбаў і больш за 80 патронаў да іх. Але, як адзначаецца на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама, унікальны іспанскі пісталет «Vencedor» знайшоў 30-гадовы жыхар Смаргоні.
Паляўнічыя стрэльбы

Паляўнічыя стрэльбы

Мужчына набыў у горадзе участак для будаўніцтва. Аднойчы пры разборы старой пабудовы ён між сценамі знайшоў стары пісталет і выклікаў міліцыю.

Зброя была ідэнтыфікавана як унікальны іспанскі пісталет «Vencedor». Такі самазарадны пісталет актыўна выкарыстоўвалі французскія салдаты падчас Першай сусветнай вайны.

Разам з пісталетам былі выяўлены два магазіны з 12 патронамі да яго. Балістычная экспертыза паказала, што пісталет быў у няспраўным стане. Яму больш за 100 гадоў, але для стральбы ён прыгодны. З 12 патронаў калібру 7,65 мм толькі адзін аказаўся зробленым на заводзе, астатнія — самаробныя.

Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС праводзяць праверку з мэтай знайсці сапраўднага ўладальніка старога пісталета, адзначае рэсурс абласной міліцыі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание