Наверх
Слоним
ясно
16 °C
Зельва
ясно
16 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
14 °C
Мосты
облачно с прояснениями
14 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
14 °C
Барановичи
небольшой дождь
15 °C
EUR 2.6172
USD 2.3986
RUB(100) 3.3424
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мастоўскай райаграпрамтэхніцы — 80: ад велічы да ўпадку

28 марта 2020 12:11
Поделиться:
працаўнікі

Ідуць працаўнікі Мастоўскай сельгастэхнікі

Гісторыя гэтага калісьці буйнога прадпрыемства Мастоўшчыны вядзецца ад 16 сакавіка 1940 года, калі была прынята пастанова «Аб арганізацыі МТС у заходніх абласцях Беларусі».

Першым прыстанішчам Мастоўскай МТС стала панская сяліба ў вёсцы Белавічы. У пасляваенны час у 1956 годзе ў Песках была збудавана тыпавая МТС, рамонтная майстэрня, пляцоўка для захоўвання тэхнікі, нафтабаза, кацельная, жылыя дамы.

У 1960 годзе сельгастэхніка перамяшчаецца ў Масты. На чале яе становіцца Васіль Валадось — таленавіты кіраўнік і арганізатар. Яго праца адзначана шматлікімі ўзнагародамі самых высокіх узроўняў. Ён заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Савета Міністраў СССР, узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падчас яго кіравання развівалася не толькі тэхнічная база прадпрыемства, але былі збудаваны два інтэрнаты на 400 месцаў, 213 кватэр, стадыён, басейн і шмат іншага. З 1986 года дзейнічалі зімовыя цяпліцы плошчай 10 га.

Шматлікія ўзнагароды за працоўныя дасягненні займела і само прадпрыемства.

Аб значнасці прадпрыемства для раёна сведчыць і тое, што яго калектыў падчас розных дэманстрацый у калоне заўжды ішоў другім, пасля «Мастоўдрэва».
Пра эканамічную моц прадпрыемства таго часу гаворыць і такі дзіўны факт, што і да сённяшняга дна каля плота сельгастэхнікі месцяцца каля 50 гаражоў, збудаваных выключна з металічных лістоў.

Што мы маем на сённяшні дзень? Кацельня стала уласнасцю ЖКГ, як і цяпліцы, якія не даюць ранняй гародніны. Перайшлі да ЖКГ і інтэрнаты. Басейн пасля рэканструкцыі ўжо не належыць сельгастэхніцы. Тэрыторыя прадпрыемства скарацілася. На ёй можна пабачыць складзіраваныя залежы драўніны.

Некаторы час, каб выжыць, тут выраблялі жгуты для тэлефонных апаратаў.

Вось такі незайздросны лёс Мастоўскай райаграпрамтэхнікі, якая мае 80 гадоў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание