Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
ясно
7 °C
Мосты
небольшая облачность
7 °C
Дятлово
небольшая облачность
7 °C
Барановичи
ясно
7 °C
EUR 2.6867
USD 2.3977
RUB(100) 3.4741
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Я б у семінарыю пайшоў…

29 марта 2020 12:56
Поделиться:
Мінская духоўная семінарыя

Мінская духоўная семінарыя

Пачатак глядзіце тут

У сераду і пятніцу, вечарам у суботу і ў нядзелю раніцай, а таксама напярэдадні і ў сам дзень вялікага царкоўнага свята Трох Свяціцеляў у семінарскім храме здзяйсняюцца ўрачыстыя богаслужэнні.

Прысутнасць усіх студэнтаў у царкве строга абавязковае, правяраюць ледзь не па спісе. Любое спазненне ў семінарыі караецца пісьмовым «тлумачэннем». Калі іх некалькі, то за студэнтам пачынаюць пільна сачыць. Вынікам стане адлічэнне з установы.

Сілкаванне ў семінарыстаў чатырохразовае.

Пасты выконваюцца так, як іх усталявала царква. У дні першай і апошняй сядміцы Велікоднага посту ежа не адрозніваецца вытанчанай разнастайнасцю. Паласавацца бульбачкай у мундзірах, вараным бураком і квашанай капустай можна адзін раз у дзень.

Кожны семінарыст мае сваё паслушэнства: ад нясення вахцёрскай службы і прыбірання рукамыйніц да рэдакцыйнай службы. Што да вольнага часу, то яго практычна няма. Калі ж атрымліваецца ўлавіць вольнае імгненне, студэнты праводзяць яго на стадыёне, у арганізаваных вылазках на прыроду альбо спяць.
Дадому па прашэнні атрымліваецца з`ездзіць вельмі рэдка, два-тры разы на год. На кожную паездку трэба пісаць прашэнні на імя рэктара. Былі часы, што прашэнне пісаць патрабавалася нават на паездку ў Слонім, каб памыцца ў грамадскай лазні. Частыя раз`езды не вельмі вітаюцца кіраўніцтвам.

Пераступаючы перашкоды на шляху да паступлення ў Мінскую духоўную семінарыю, абітурыент павінен добра ўзважыць свае сілы і адказаць сам сабе на пытанне, з якой мэтай ён хоча стаць навучэнцам гэтай установы. Што кіруе жаданнем — прага славалюбства, жаданне «лёгкіх» грошай ці шчырае жаданне служыць людзям, ахвяруючы сабой, несучы з сабой вобраз сапраўднага Пастыраначальніка Ісуса Хрыста?

Святар — гэта асоба, якая заўсёды знаходзіцца на судзе сваёй паствы. Добра, калі ён спраўляецца і на працягу жыцця здольны ўдала сумяшчаць служэнне пастве і сваёй сям`і. А калі не? Адваротнага шляху для пастыра не існуе, і любая памылка ў яго жыцці можа стаць фатальнай.

Выбар прафесіі і вучэбнай установы — гэта заўсёды стрэс як для самога абітурыента, так і для яго бацькоў. У тыя хвіліны, калі перахоплівае дыханне і зямля сыходзіць з-пад ног, лепш за ўсё маліцца Госпаду Ісусу Хрысту, Найсвяцейшай Дзеве Марыі і ўсім святым, а Яны, чуючы сардэчны заклік, адгукнуцца на яго, калі малітва будзе падмацаваная верай.

Што патрабуецца ад абітурыента пры паступленні ў семінарыю?

Перш за ўсё, чалавек павінен быць праваслаўнага веравызнання, да 35 гадоў, халасты або жанаты першым шлюбам, мець як мінімум сярэднюю агульную адукацыю. Патрэбна медыцынская даведка, дзве фатаграфіі 3х4, пасведчанні аб нараджэнні і хрышчэнні, пашпарт і вайсковы білет, даведка аб сямейным становішчы, арыгіналы сертыфікату аб праходжанні дзяржаўнага тэсціравання па рускай (беларускай) мове і гісторыі Беларусі. Дакументы прымаюцца з 1 да 31 ліпеня ў канцылярыі Мінскай духоўнай семінарыі.

Акрамя прыведзенага спісу, неабходна падаць аўтабіяграфію, рэкамендацыю прыхадскога святара ў пісьмовым выглядзе, засведчаную пячаткай прыхадской абшчыны. Асабліва важным дакументам з`яўляецца пісьмовае блаславенне епархіяльнага архірэя. Каб яго атрымаць, абітурыент паказвае веды на ўнутрыепархіяльных іспытах.

Выпрабаванні па Біблейскай гісторыі Старога і Новага Запавету, Катэхізісе, Царкоўнай гісторыі, Царкоўным уставе, веданні малітваў, трапароў (у тым ліку свайму святому), валоданні музычнымі і галасавымі дадзенымі, чытанні Псалтыра звычайна праводзіць сакратар Навагрудскай епархіі ў прысутнасці сваіх памочнікаў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание