Наверх
Слоним
небольшая облачность
24 °C
Зельва
небольшая облачность
24 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
30 °C
Мосты
облачно с прояснениями
30 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
30 °C
Барановичи
небольшой дождь
23 °C
EUR 2.8971
USD 2.4482
RUB(100) 3.3249
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Душа роднай мовы ў вершах паэтаў Слонімшчыны

1 апреля 2020 17:27
Поделиться:
"Душа роднай мовы", кніга паэтаў Слонімшчыны пра мову
Нядаўна ў Гродне ў выдавецтве "ЛітАРы" выйшла паэтычная кніжка "Душа роднай мовы", у якую ўвайшлі вершы паэтаў Слонімшчыны розных гадоў.

11 вершаў пра беларускую мову складаюць змест гэтай кнігі. Гальяш Леўчык, Анатоль Іверс, Алег Лойка, Сяргей Чыгрын, Мікола Арочка (па назве верша якога «Душа роднай мовы» названа кніга), Зьніч, Ірына Войтка, Мікола Канановіч і Таццяна Трафімчык сталі аўтарамі паэтычнага зборніка «Душа роднай мовы». Кнігу вельмі натуральна і прыгожа аздобіла сваімі малюнкамі і выцінанкай на вокладцы слонімская мастачка Надзея Салейка.

"Душа роднай мовы", кніга паэтаў Слонімшчыны

Кніга слонімскіх паэтаў пра мову

Уклала, падрыхтавала гэтае літаратурна-мастацкае выданне да друку і выдала сваім коштам старшыня Слонімскай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Святлана Бушчык.

Кніга прымеркавана да 30-годдзя Слонімскай суполкі ТБМ, якое адзначалася сёлета 14 сакавіка.

Набыць кнігу слонімскіх паэтаў «Душа роднай мовы» можна ў кнігарнях Слоніма ці ў Святланы Бушчык.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание