Наверх
Слоним
ясно
9 °C
Зельва
ясно
9 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
ясно
9 °C
EUR 3.0615
USD 2.5354
RUB(100) 3.4206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Спектаклі Слонімскага драмтэатра можна паглядзець, лежачы на канапе

1 апреля 2020 10:08
Поделиться:
незваный гость

Сцэна са спектакля "Нязваны госць". Фото slonimteatr.by

Слонімскі драмтэатр далучыўся да культурнага анлайн-праекта "Дамашні тэатр" і "Музей на канапе", яік распачаўся ў Гродзенскай вобласці.

Цяпер два спектаклі ў выкананні слонімскіх артыстаў — дзіцячы «Падарунак для зорачкі» і дарослы «Нязваны госць» — можна паглядзець у відэафармаце, не выходзячы з дому.

Як піша БЕЛТА, культурны анлайн-праект дае магчымасць віртуальна пазнаёміцца з музеямі ці тэатрамі, а гэта паспрыяе і рэальным візітам, прыцягне новых турыстаў і гасцей.

У рамках праекта «Дамашні тэатр» Гродзенскі абласны тэатр лялек адкрыў доступ да спектакля «Дэман» і «Хлопчык-зорка». Гродзенскі абласны драмтэатр прапануе паглядзець, не выходзячы з дому, «Камедыю пра Нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання» паводле п`есы Уладзіміра Рудава.

Калекцыя анлайн-пастановак будзе павялічвацца.

Праект «Музей на канапе» дае магчымасць азнаёміцца з цікавымі экспазіцыямі рэгіёна — ад Старога і Новага замкаў у Гродне, дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку і многімі іншымі.

Наш канал в Telegram