Наверх
Слоним
ясно
9 °C
Зельва
ясно
9 °C
Волковыск
туман
6 °C
Мосты
туман
6 °C
Дятлово
туман
6 °C
Барановичи
ясно
9 °C
EUR 2.6867
USD 2.3977
RUB(100) 3.4741
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Выйшаў з друку паэтычны зборнік Сяргея Чыгрына «Едуць гетманы ў Слонім»

1 апреля 2020 11:49
Поделиться:
Паэт, Сяргей Чыгрын, Слонім

Паэт Сяргей Чыгрын

Нядаўна ў гродзенскім выдавецтве "ЮрСаПрынт" пабачыла свет новая паэтычная кніга Сяргея Чыгрына "Едуць гетманы ў Слонім".
"Едуць гетманы ў Слонім", новая кніга Сяргея Чыгрына

Новая кніга Сяргея Чыгрына

У зборнік увайшлі 37 вершаў Сяргея Чыгрына і 22 малюнкі Васіля Грыневіча, прысвечаныя роднаму Слоніму і знакамітым людзям слонімскай зямлі.

Мастак Васіль Грыневіч

Мастак Васіль Грыневіч

Гетман Агінскі, Леў і іншыя Сапегі, Ян Канопка, Міхал Валовіч, Гальяш Леўчык, Сяргей Дарожны, Анатоль Іверс, Мікалай Варвашэвіч, Язэп Стаброўскі, Яўген Іваноў, сам Слонім, Альбярцін, Жыровічы, Байкі, Ламашы, Едначы, Баяры, Папкі, Літва, Залессе, Загор`е, Заверша, Грынкі, Касцяні, Чамяры, Шчара, Іса, Лабазоўка, касцёл святога Андрэя, слонімскі тэатр, паланэз Агінскага, Успенскі сабор у Жыровічах, слонімскі вакзал, слонімскі кірмаш, Брэсцкая, Яршова, Тапалёвая вуліцы ў Слоніме — героі новай кнігі Сяргея Чыгрына, якіх палічыў аўтар гэтых радкоў.

Асноўны змест зборніка «Гетманы едуць у Слонім» складаюць вершы, напісаныя паэтам у апошнія некалькі гадоў. Аднак пачынаецца кніга ранейшым вершам Сяргея Чыгрына «Паланэз», які стаў ужо класічным творам пра Слонім у сучаснай беларускай паэзіі.

З ранейшых твораў у гэты зборнік таксама ўвайшоў знакавы верш паэта «Жыровіцкая манашка».

Зборнік вершаў Сяргея Чыгрына «Едуць гетманы ў Слонім» надрукаваны невялікім накладам. Набыць яго можна ў слонімскіх кнігарнях.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание