Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
ясно
6 °C
Мосты
ясно
6 °C
Дятлово
ясно
6 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 2.6736
USD 2.4008
RUB(100) 3.4492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Арцыбіскуп Кандрусевіч просіць вернікаў устрымацца ад наведвання храмаў

3 апреля 2020 16:27
Поделиться:
Арцыбіскуп Кандрусевіч

Арцыбіскуп Кандрусевіч. Фота catholic.by

3 красавіка Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрасіў вернікаў у сувязі з пандэміяй каранавірусу ўстрымацца ад наведвання касцёлаў і ўдзельнічаць у святочных набажэнствах з дапамогай трансляцый, піша catholic.by.

У спецыяльным Паведамленні, скіраваным духавенству і вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, іерарх літаральна піша наступнае:

«Звяртаюся да вернікаў, асабліва да людзей старэйшага ўзросту, асобаў з сімптомамі хваробы і да тых, хто адчувае страх заражэння, з просьбай у гэтыя складаныя дні карыстацца дыспенсай, дадзенай раней, заставацца дома і ўдзельнічаць у набажэнствах Вялікага тыдня праз сродкі масавай камунікацыі».

Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату дзякуе за разуменне і адначасова заклікае не паддавацца паніцы.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі нагадвае пра неабходнасць асабістай малітвы і магчымасць духоўнага ўдзелу ў цэлебрацыях з дапамогаю трансляцый па тэлебачанні, на партале Catholic.by і іншых рэсурсах.

«Усведамляючы выкліканыя пандэміяй каранавірусу складанасці як у асабістым і грамадскім жыцці, так і ў рэлігійнай практыцы, усіх вернікаў даручаю апецы Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, і святога Роха, заступніка ад заразных хваробаў, з надзеяй на іх заступніцтва перад Богам у прадухіленні гэтай хваробы і ад усяго сэрца благаслаўляю», — завяршае сваё Паведамленне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание