Наверх
Слоним
пасмурно
8 °C
Зельва
пасмурно
8 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
6 °C
Мосты
переменная облачность
6 °C
Дятлово
переменная облачность
6 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 2.6736
USD 2.4008
RUB(100) 3.4492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Надрукавана «Русалка» Аляксея Якімовіча

4 апреля 2020 10:43
Поделиться:
Днямі ў Мінску ў сталічным дзяржаўным выдавецтве «Беларусь» выйшла з друку новая кніга слонімскага пісьменніка Аляксея Якімовіча «Русалка».
Новая кніга

Новая кніга Аляксея Якімовіча

«Гэтая кніга надрукавана тыражом 800 экзэмпляраў па заказе Міністэрства культуры для падлеткаў і дарослых і ўваходзіць у спіс сацыяльна значнай літаратуры, — распавядае ў размове з карэспандэнтам «ГС» пісьменнік. — Яе змест складаюць чатыры фантастычна-містычныя апавяданні, напісаныя ўжо даўно, але неаднаразова мной перапрацаваныя. Некаторыя з іх друкаваліся ў свой час і ў «Газеце Слонімскай». Пісаліся гэтыя творы цяжка, бо тут закранаецца тэма, звязаная з нячыстай сілай. Напрыклад, сюжэт апавядання «Зялёная рука» ўзнік, калі я пачуў расповед дзяўчынак-падлеткаў на лаўцы ў двары свайго дома пра зялёную руку, якая робіць страшныя рэчы. Неўзабаве пасля гэтага я пайшоў у лес па грыбы. Трапіў там на прыгожую паляну. Раптам бачу, на краі паляны ста­яць прыгожыя дзявочыя туфелькі чырвонага колеру… Мне стала не па сабе. Зайшоў за паваротку і ўбачыў на кусце дзявочую кофтачку. Праз некалькі дзён прыйшоў туды зноў — усё заставалася на месцы. Тады і вырашыў напісаць «Зялёную руку»…

Новая кніга Аляксея Якімовіча прадаецца ў кнігарнях і распаўсюджваецца выдавецтвам. Як зазначыў пісьменнік, у яго яшчэ ёсць новыя творчыя задумы і выдавецкія планы на бліжэйшы час.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание