Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
ясно
6 °C
Мосты
ясно
6 °C
Дятлово
ясно
6 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 2.6736
USD 2.4008
RUB(100) 3.4492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Тэатр у Слоніме адзначыў 30-годдзе

5 апреля 2020 8:59
Поделиться:
Дырэктар і артысты

Дырэктар і артысты

У нядзелю, 29 сакавіка, драматычны тэатр у Слоніме адзначыў юбілей. Сёлета спаўняецца 30 гадоў, як загадам Міністэрства культуры на базе тэатра-студыі быў створаны дзяржаўны Слонімскі беларускі драматычны тэатр.

Многія хваляваліся, каб імпрэза прайшла годна. І цуд адбыўся. Нягледзячы на тое, што ў свеце шалёна віруе каранавірус, тэатральнае свята засмуціць вірус не змог.

Гледачы ў зале

Гледачы ў зале

На святочнае мерапрыемства прыйшло каля сотні лю­дзей. Вядучыя імпрэзы — дырэктар тэатра Аляксей Ткачоў і рэжысёр тэатра Васіль Сявец — у самым пачатку адзначылі, што дзень адметны дзвюма падзеямі — прафесійным святам усіх працаўнікоў Мельпамены і знамянальнай, памятнай датай гістарычнага летапісу культуры Слонімскага раёна.

На сцэне

Акцёры сваёй яркай ігрой прымусілі забыцца на турботы, адпачыць і атрымаць задавальненне ад убачанага. А паглядзець было на што, бо ў гэты дзень на сцэне паказвалі самае лепшае з рэпертуару тэатра.

Дуэт

Дуэт

Асаблівае задавальненне гледачы атрымалі ад выступлення Сяргея Яўменава і Вікторыі Міхальчык. Дазволіўшы сабе выпіць на брудэршафт, набожны, але крыху зухаваты дыякан і немаладая жанчына губляюць кантроль над сваімі пачуццямі.

Зала

Зала

Пераўтварэнні, якія адбываліся падчас нумароў, не пакінулі абыякавым гледача. Дыякан у адзін момант становіцца рокерам Мікі Джагерам у скураных штанах і з гітарай на плячы. Кульмінацыяй яго выступлення стала разрыванне на сабе майкі на дзве часткі. З`яўленне ў такім вобразе перад жанчынай, з якой толькі што выпіваў, палохае апошнюю і робіць неверагоднае. Яна сама імгненна амалоджваецца і нават з`яўляецца ў туфлях на абцасах і блішчастай чырвонай кароткай сукенцы.

На шпагаце

На шпагаце

Не менш уражальнае пераўвасабленне паказалі Вікторыя Міхальчык і Ірына Яцук. Апошняя нават села на шпагат падчас свайго выступлення, чым паказала добрую фізічную падрыхтоўку.

Кожны артыст працаваў так, што не паверыць яму было нельга. Ігар Макараў і Дзіяна Федасевіч мелі не надта вялікія ролі, але найбольш выразныя.
Загадчык літаратурнай часткі драматычнага тэатра Сяргей Чыгрын адзначыў, што ён заўсёды хвалюецца выступаць на адной сцэне са слонімскімі артыстамі. «Яны як рыбы ў вадзе сябе адчуваюць, а мне заўсёды хвалююча пасля такіх прафесіяналаў выступаць», — паведаміў Сяргей Мікалаевіч.

Танец і песняДваіхДыякан і жанчына

Дырэктар тэатра Аляксей Ткачоў, звяртаючыся да гледачоў, падкрэсліў: «Толькі дзякуючы вам, вашым апладысментам, вашым усмешкам, вашым вачам мы працуем, паказваем тую творчасць, якую вы можаце бачыць. Мы вас вельмі шануем і вельмі любім». Звяртаючыся да ветэранаў тэатра, ён выказаў падзяку за іх парады, іх бачанне сённяшняга тэатра.

Са свячойКветкі...

Таксама атрымалі віншаванні і артысты.

Падчас апытання, якое праводзіў тэатр у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на лепшага артыста з пункту гледжання гледача, сталі вядомыя пераможцы. Дыплом за першае месца ў фотаконкурсе паводле апытання заняла Галіна Ерамейчык. Другое месца — ва Уладзіміра Навуміка. А за трэцяе месца дыплом атрымала Ірына Яцук.

Кранальная песня «Пакуль мы тут» завяршыла ўрачыстую імпрэзу, прысвечаную 30-годдзю драматычнага тэатра.

У зале

У зале

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание