Наверх
Слоним
переменная облачность
9 °C
Зельва
переменная облачность
9 °C
Волковыск
небольшая облачность
9 °C
Мосты
облачно с прояснениями
9 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
9 °C
Барановичи
переменная облачность
8 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Зялёны рукзак

5 апреля 2020 12:03
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
Малюнак Яўгена Іванова

Малюнак Яўгена Іванова

У сярэдзіне лета стаяла такая гарачыня, што ў Хлестаковічах гурочнік ды бульбоўнік нават за ноч не паспявалі падняць лісты, як ты ні палівай. Гаспадыні бедавалі: змарнуецца іхняя праца, і на градах нічагусенькі не вырасце.

— Не магу пазіраць на ўсё гэта, — сказала свайму Вінцуку Алеся Ражкевіч. — Кожнае лета мой агарод быў лепшы, чым у іншых, а сёлета зраўняўся, нібыта і не даглядаю яго… Душа баліць, дый годзе!

— Ну і чым лячыць тваю душу? — пасміхаўся ў вусы худы сутулы Вінцук, які вясной пайшоў на пенсію і цяпер поркаўся на сядзібе, усё шукаў якой работы. — Мо ў Мінск паедзь да сястры, развейся, купі сабе што, вось настрой і пераменіцца. А па агародніне не бядуй. Як кажуць, што ўсяму міру, тое і бабінаму сыну. Да восені яшчэ далёка, як пойдуць дажджы, то ўсё выправіцца і вырасце проста на вачах.

— А як не пойдуць?

— То і пры табе не пойдуць, хоць дома сядзі, хоць за домам. Я паліваць буду, як і паліваў. А больш што мы можам зрабіць?

Вінцук добра ведаў характар сваёй Алесі. Яна любіла працаваць, і што там казаць, любіла прыбірацца. Іншая апранатка ў старасці і сядзела на ёй нібы на карове сядло, бо была тоўстая як бочка, на кароценькіх крываватых нагах. Як тут ні прыбірайся, а ўсё роўна да Сафіі Ратару недацягнеш. Але калі баба, апрануўшы чарговую абноўку, пытала:

— Ну, ці хораша ж мне?

Адказваў:

— Сядзіць як на каралеўне!. Малайчына, маеш добры густ…

Ён наогул заўсёды зга­джаўся з жонкай, таму і жылі ў ладзе ды згодзе.

Нават на пенсіі Алеся купляла абноўкі. То ў райцэнтраўскім універмагу, а найбольш ездзіла ў Мінск, дзе жыла яе малодшая сястра — такая ж тоўсценькая каробачка на кароткіх ножках. Зіна працавала швачкай у атэлье, і яе аўтарытэт у плане ўбораў для Алесі быў вельмі вялікі.

З пустымі рукамі да сястры не паедзеш, і Вінцук з вечара дапамог уладкаваць у сумку гасцінцы: свежы сыр, масла, тварог. Набралі вядро трускавак.

— Узяла б яек, — параіў Вінцук.

— Зараз! Каб яны патаўкліся ды спэцкалі ўсё ў сумцы. Калупайся потым, выціраючы.

— Ты ж грошай не шкадуй, добрае што сабе купі, — параіў на развітанне. — Былі ў цябе ўборы, ды сама ведаеш, дзе дзеліся.

Алеся ведала. Мінулай вясной, калі Вінцук паехаў у райцэнтр, а яна капала агарод, злодзей залез у шафу і павыносіў самае добрае адзенне. І гаспадыніны сукенкі, кофты, і гаспадароў касцюм, які ён толькі раз апрануў да суседзяў на юбілей вяселля. Для Алесі гэта была сапраўдная трагедыя. Як яна тады плакала! Вінцук не ведаў, якія словы знайсці для суцяшэння. У міліцыю, канечне, заявілі, але ж ніхто не бачыў таго злыдня, каб засведчыць, бо людзі ўпраўляліся з гародамі. Не да назіранняў было.

Зіна ў той дзень мела выхадны і сустрэла сястру на аўтавакзале. Яны тралейбусам праехалі некалькі прыпынкаў і былі каля высокага па­нэльнага дома на шмат пад`ездаў. Падняліся на другі паверх, не чакаючы ліфта.

Раптам Алеся стала ля дзвярэй як укопаная:

— Пачакай, пачакай… — прамовіла, зніякавеўшы. — Давай зноў выйдзем на двор, мяне там нешта зацікавіла…

— Што? Такой гарачынёй ды будзем бэрсацца туды-сюды…

Алеся, не слухаючы сястру, паставіла на пляцоўцы сумку і ледзь не подбегам кінулася ўніз. Крыху адышлася ад пад`езда і, узняўшы галаву, пачала ўглядацца ўверх.

— Што ты там убачыла? — Зіна таксама падышла бліжэй і пачала ўглядацца на паверхі.

— Ціха… — прыклала палец да губ Алеся. — Бачыш зялёны рукзак на вяроўцы на трэцім паверсе?

— Ну бачу…

— А кофту сінню ды ружовую, сукенку блакітную, мужчынскі касцюм карычневы ў палоску?

— Ну дык і што?

— А тое, што ўсё гэта нашы рэчы, якія ў мінулым годзе спёр невядомы злодзей. Дабруткія рэчы, амаль навюткія. І рукзак наш сушыцца, у якім прыпёр адзенне. Мне цікава, хто там жыве?

— П`яніца Віцька Рабовіч. Ужо шмат гадоў ні­дзе не працуе, не раз сядзеў у турме за крадзяжы… Дык, кажаш, гэта ваша?

— А няўжо ж чыё?! Ну і гад! Дзіва, што наша міліцыя не магла знайсці злодзея. Чорт яго знойдзе, раз ён ажно са сталіцы прыпёрся красці!

— Ты думаеш, у вас адных украў? Ён гастраліруе, лічы, па ўсіх абласцях. Патрымае ў сябе рэчы, пачакае, ці зловяць, ці так сыдзе, а потым памые і заганяе за гарэлку ці віно. Мые, бо ў ягонай кватэры такі бруд і сырасць, смярдзіць усё.

— Я яму заганю, дух з яго будзе гнаць! — закрычала Алеся. — Пайшлі ў міліцыю, пакуль дзе не збаёдаў майго дабра.

Яны хуценька зайшлі ў кватэру, паставілі пачастункі, што прывезла Алеся, і пайшлі ў міліцыю. Яна была на суседняй вуліцы.

І паўгадзіны не мінула, як дужыя хлопцы ў форме вывелі з пад`езда худога, коратка абстрыжанага чалавека з татуіроўкай на абедзвюх руках. Вопратку, зняўшы з балкона, таксама ўзялі.

— Дык гэта ж усё маё! — не зразумела Алеся.

— Потым аддамо, а цяпер гэта рэчавыя доказы.

— То і зялёны рукзак вазьміце. Ён таксама наш, у яго злодзей складваў крадзенае, — параіла Алеся, шчыра радуючыся, што так нечакана знайшлося яе дабро…

Наш канал в Telegram