Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.0216
USD 2.5466
RUB(100) 3.3052
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Страчаная спадчына вёскі Мізгіры

7 апреля 2020 10:53
Поделиться:
Царква Пятра і Паўла

Царква Пятра і Паўла ў Мізгірах у наш час

Матэрыяльная культура Беларусі налічвае шмат гісторыка-культурных каштоўнасцей, але яшчэ больш такіх помнікаў гісторыі было страчана ў часе. Вось і вёска Мізгіры на Слонімшчыне захоўвае такую таямніцу аб страчанай спадчыне...

Трошкі наводдаль ад вёскі стаіць мураваная царква святых апосталаў Пятра і Паўла, якая была пабудавана яшчэ ў 1868 годзе на сродкі прыхаджан. Калі паглядзець на тапаграфічныя карты польскага часу, то можна ўбачыць на тым месцы дзве царквы, другая знаходзілася побач з цяпер існуючай, на мясцовых могілках.

Мізгіры

Царква ў Мізгірах на польскай мапе

Пра другую драўляную Крыжаўзвіжанскую царкву ёсць пісьмовы ўспамін, які датуецца 1899 годам. У апісанні значыцца, што царква была ў каменнай агароджы і збудаваная ў 1815 годзе абшарнікам Фамой Шушкевічам. У ёй маецца вялікая разьбяная выява ўкрыжаванага Хрыста, выява гэта лічыцца цудатворнай і вельмі шануецца народам. Да гэтага цудатворнага крыжа сыходзіліся вернікі, а найбольшая колькасць людзей збіралася да крыжа 14 верасня, на свята Узвіжання. Пра крыж таксама пішуць, што ён быў пафарбаваны з азалачэннем і пасрэбраннем у ззянні німбу, і да яго мелася шмат металічных прывесак рук, ног, сэрцаў, вачэй… Магчыма, гэта была падзяка, дар за збавенне такой жа часткі цела ад хваробы.

Таксама ў пісьмовай крыніцы гаворыцца пра тое, што ў драўлянай царкве быў летапіс і менавіта ў гэтым летапісе перадавалася, што самая першая тут царква была збудавана да 1700 года, калі здарыўся на могілках цуд: ад могілкавага крыжа стаў бачыць сляпы чалавек. Пра гэта гаворыцца, што сляпы спаў вясною на могілках каля крыжа і яму з`явіўся Збаўца са словамі: «Што ты тут спіш, устань і паглядзі, дзе ты і што ёсць каля цябе».

Сляпы ўстаў і сапраўды аказаўся адразу відушчым і мог аглядаць наваколле.

На месцы збаўлення неўзабаве зладзілі царкву, у якой і змясцілі гэты крыж. Да крыжа на збаўленне пачало сыходзіцца вельмі шмат людзей.

У 1733 годзе замянілі першую невялікую царкву большай, каб можна было змясціць большую колькасць вернікаў. Але гэтая вялікая царква ў 1745 годзе згарэла ад навальніцы, святое ж распяцце, якое там знаходзілася, засталося ў цэласці асаблівым Божым цудам. Справа ў тым, што падчас пажару храм не гарэў, а тлеў ціхім роўным агнём, не прычыняючы шкоды ні прадметам, што былі ў ім, ні людзям, якія ратавалі іх. Калі ж амаль усё па магчымасці было вынесена, ён рассыпаўся як перагарэлы вугаль. Але і зноў на гэтым месцы была збудавана новая царква, а ў дадатак яшчэ пры ёй багадзельня са школай.

Калі ў 1815 годзе вылечылася ў гэтай царкве перад святым распяццем «скручаная ў клуб» жонка нейкага Фамы Шушкевіча, то гэты Фама Шушкевіч, у знак падзякі, узвёў вялікі драўляны храм, меў ён да гэтага вялікую стараннасць і таму набываў самы лепшы матэрыял. Магчыма, менавіта таму царква стаяла трывала вельмі працяглы час. Увесь гэты час распяцце знаходзілася ў царкве і прыцягвала да сябе значную колькасць вернікаў.

Крыжаўзвіжанская царква праіснавала да 1963 года, затым была разабрана, а далейшы лёс цудатворнага крыжа невядомы.

У вёсцы яшчэ засталіся сведкі, якія памятаюць пра знішчаны храм, а на свята Узвіжання Святога і Жыватворчага Крыжа Гасподняга іерэй з вернікамі здзяйсняюць хрэсны ход і малебен на месцы, дзе была царква.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание