Да святкавання 550-годдзя з`яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра адна з беларускіх кандытарскіх фабрык выпусціла адмысловы "Жировичский" шакалад.

Юбілейны шакалад «Жировичский»
Першымі шакалад «Жировичский» паспрабавалі манахі Жыровіцкага манастыра.
Шакалад выпушчаны двух гатункаў — дэсертны горкі (68%) і малочны з лясным арэхам.
Цікава, што плітка не 90-грамовая, як мы ўсе прызвычаіліся бачыць, а мае 100 грамаў.
На абгортцы горкага шакаладу, акрамя надпісу «550 лет», ёсць яшчэ надпіс «Успенский Жировичский монастырь 500 лет». Ён змешчаны ў вянок.
На вокладцы малочнага шакаладу адлюстраваная выява з`яўлення абраза Жыровіцкай іконы Божай Маці пастушкам — з грушы ідзе дзівоснае ззянне.