Наверх
Слоним
небольшая облачность
18 °C
Зельва
небольшая облачность
18 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
ясно
18 °C
EUR 2.7372
USD 2.4185
RUB(100) 3.4172
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Жыровіцкі манастыр змагаецца з каранавірусам

20 апреля 2020 17:48
Поделиться:
Жыровіцкі манастыр
Што тычыцца праходжання Жыровіцкім манастыром перыяд пандэміі, то, як паведаміў манастырскі святар іераманах Герасім, выконваць прадпісанні з Мінска ад мітрапаліта Паўла сталі яшчэ з Вербнай нядзелі, 12 красавіка.

На сайце Мінскай духоўнай семінарыі можна знайсці распараджэнні аб здзяйсненні Еўхарыстыі і некаторых таінстваў, зацверджаныя рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 17 сакавіка.

У Жыровіцкім манастыры 1

Як пабачыў карэспандэнт, калі завітаў у манастыр, не ўсё з напісанага выконваецца. Перш за ўсё гэта тычыцца таінства прычасця.

Ва ўсе часы гэта таінства лічылася галоўнай часткай богаслужэння. Ужываючы Цела і Кроў Хрыста, чалавек яднаецца з Богам, атрымлівае Боскую ласку і дараванне грахоў, якімі б цяжкімі яны ні былі. Але Дары (Цела і Кроў Хрыста) даюцца з адной Чашы і лыжкі. Што, калі прычасціцца разам падыдуць хворы на каранавірус і здаровы чалавек?

З гэтай нагоды падаваць Святыя Хрыстовы Тайны прапануецца з абціраннем лыжкі пасля кожнага прычасніка прамочаным спіртам платам (з рэгулярным абнаўленнем прамочвання) і апусканнем у ваду.

Платы пры прычашчэнні міран патрэбна выкарыстоўваць толькі для засцеражэння Святых Тайнаў ад магчымага падзення на падлогу і абцірання лыжкі. Раней імі абціралі вусны прычаснікаў. Цяпер, па правілах, павінны выкарыстоўваюцца папяровыя сурвэткі, якія пасля спальваюцца. Зразумела, гэта вельмі марудны працэс, а таму ад такой гігіены ў манастыры адмовіліся.

Прыняўшы прычасце, вернік адыходзіць, не цалуючы Чашу. Каля століка ён бярэ кавалачак хлеба ці антыдора і налівае ў аднаразовы пластыкавы кубак «цеплыню». З боку ад стала на службе стаяла скрынка, якая напаўнялася выкарыстаным посудам.

У Жыровіцкім манастыры 2

Карэспандэнт неаднаразова бачыў, як прыслужнікі падавалі самі хлеб. Пры гэтым іх рукі не былі ў гігіенічных пальчатках. А гэта яшчэ адно парушэнне рэкамендацый патрыярха.

На пытанне, чаму не маюць на руках пальчаткі, прыслужваючы дыякан адказаў: «Не хочаш — не еш. Цябе ніхто не прымушае есці». Адышоўшы ўбок, пачуў, як семінарыст спытаўся, што здарылася. Дыякан сказаў: «А ты не знаешь? Запрещено ведь без перчаток подавать хлеб».

У Жыровіцкім манастыры 5

Крыж для цалавання пасля заканчэння Боскай літургіі і іншых службаў святары не даюць, а кладуць на галаву. Руку пры цалаванні пры гэтым не даюць. Праўда, былі выключэнні — дазвалялі цалаваць, прыкрыўшы руку мантыяй. Памазанне на ўсяночным дбанні здзяйсняецца не заўсёды, а толькі тады, калі здзяйсняецца літыя і асвячэнне алею.

Святар ці архірэй павінен павінен памазваць спецыяльным прыстасаваннем, напрыклад аднаразовай ватнай палачкай. Але і тут карэспандэнт заўважыў парушэнне. Памазанне адбывалася пэндзлем, які быў адзін для ўсіх.

Што цікава, пасля кожнага цалавання Евангелля і іконы вернікамі святыні праціраліся сродкам, які дэзінфікуе.

Цікава праходзіць у гэтыя дні таінства споведзі – яна агульная для ўсіх прыхаджан. Зараз не трэба падыходзіць да святара і пералічваць грахі. Спачатку святар чытае агульныя малітвы перад споведдзю, потым пералічвае грахі, а затым чытае дазвольную малітву – усё!

Новая практыка прымушае больш сур`ёзна аднесціся да таінства, бо зараз ёсць толькі ты і Бог. Наколькі сур`ёзна ты каешся ў сваіх грахах, ці гатовы да выпраўлення і змены свайго жыцця, ці не ёсць твой пералік грахоў фармальнасцю?

У Жыровіцкім манастыры 3

Мы пацікавіліся, наколькі сапраўдная такая малітва. Святар Жыровіцкага манастыра іераманах Герасім запэўніў, што сапраўдная па веры.

— Если я не верю, то для меня все фикция — исповедь ли это и причастие. Такая практика есть на Афоне в монастыре святого Павла. Когда я там был, то некоторое время не мог понять, что такое читают, а потом на колени встают и над ними читают разрешительную молитву. Только сегодня я понял, что такое практикуется, — адзначыў святар.

У Жыровіцкім манастыры 6

Велікодная служба праходзіла ў храмах Слонімшчыны амаль у паўпустых храмах. Нават асвячаць ежу прыйшлі нямногія. Як адзначылі святары Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, якія ў суботу выконвалі асвячэнне велікодных кулічоў, яек і тварожнай пасхі, раней нават у чарзе людзі стаялі. Гэтым разам часта на стале стаяла толькі адна карзіна. І так было на працягу ўсяго дня.

У Жыровіцкім манастыры

У Жыровіцкім манастыры

Да каранавіруса быў таксама падрыхтаваны і храм. На падлозе былі наклеены стужкі, дзе можна стаяць вернікам. На дзвярах вернікам пра неабходнасць трымацца дыстанцыі ў 1,5-2 метры адзін ад другога нагадвалі паведамленні. Пад аб`ектывам камер тэлебачання СТБ велікодная служба прайшла спакойна.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание