Наверх
Слоним
небольшая облачность
17 °C
Зельва
небольшая облачность
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
19 °C
Мосты
облачно с прояснениями
19 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
19 °C
Барановичи
ясно
17 °C
EUR 2.7372
USD 2.4185
RUB(100) 3.4172
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Слоніме сярод семінарыстаў выяўлены першыя каранавіруснікі

23 апреля 2020 14:23
Поделиться:
Мінская духоўная семінарыя

Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах

Сярод жыровіцкіх семінарыстаў выявілі некалькі чалавек з пацверджаным каранавірусам. Пра гэта паведаміў нам адзін з навучэнцаў духоўнай установы, які цяпер знаходзіцца на стацыянарным лячэнні ў Слонімскай цэнтральнай бальніцы.

— У нас ужо ёсць адзін хлопец з пацверджаным каранавірусам, — расказаў навучэнец семінарыі, які прыйшоў па прадукты, што прывёз у чацвер, 23 красавіка, протаіерэй Дзмітрый Сёмуха, каб падтрымаць хворых. — Аналізы здавалі ў панядзелак, і вось сёння атрымалі сумную навіну пра тое, што так, у нашага сябра дыягназ пацвердзіўся. У мяне, дзякуй богу, яго не выявілі — звычайная прастуда. Колькі ўсяго хворых на каранавірус, невядома, бо нам забаранілі выходзіць на калідор і размаўляць адзін з другім па-за межамі палаты.

Нагадаем, што ў панядзелак, 20 красавіка, пасля таго як архірэй Навагрудскі і Слонімскі Гурый адчуў сябе кепска падчас службы, вырашана было праверыць самаадчуванне семінарыстаў і насельнікаў святой мясціны. На наступны дзень каля 60 чалавек было змешчана ў жыровіцкую і слонімскую бальніцу. Хворыя з духоўнай семінарыі і Жыровіцкага манастыра працягвалі паступаць і ў наступныя дні.

Як стала вядома карэспандэнту «ГС», цяпер у Жыровічах не працуе ні адна манастырская крама. Зачыненыя дзверы для паломнікаў і сама тэрыторыя манастыра. Першую службу, як паведамілі са Свята-Успенскага сабора, плануюць правесці толькі ў суботу. І яна будзе за зачыненымі дзвярыма. Таксама ў Жыровічах трымаюць каранцін і рабочыя, якія сышлі па блаславенні правячага архірэя Гурыя ў адпачынак за свой кошт. Такое становішча працягнецца да 10 траўня.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание