Наверх
Слоним
переменная облачность
11 °C
Зельва
переменная облачность
11 °C
Волковыск
переменная облачность
11 °C
Мосты
переменная облачность
11 °C
Дятлово
переменная облачность
11 °C
Барановичи
небольшая облачность
10 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Страчаныя слонімскія святыні ў 3D-фармаце паказаў Аляксандр Невар

24 апреля 2020 12:29
Поделиться:
Графічная рэканструкцыя Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Пінчук Аляксандр Невар у 2015 годзе распачаў аўтарскі праект "Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi". Архітэктар па адукацыі, Аляксандр Невар стварае графiчныя рэканструкцыi зніклай архітэктурнай спадчыны пры дапамозе 3D-мадэлявання i фотамантажу. Як зазначае сам аўтар праекта, гэта дазваляе атрымаць уяўленне аб нашых сапраўдных архітэктурных традыцыях і можа стаць адным з маленькіх крокаў па іх адраджэнні.

На цяперашні час Аляксандр Невар рэканструяваў выгляд 80 аб`ектаў, у тым ліку ў Слонiме і Новадзявяткавічах.

Слонім. Дамініканскі касцёл святога Міхала Арханёла

На сённяшняй плошчы Леніна ў Слоніме, адзначае аўтар, знаходзіўся касцёл святога Міхала Арханёла, былы дамiнiканскі кляштар.

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Кляштар з касцёлам быў заснаваны Крыштафам Пакрашынскiм у 1680 годзе. Першапачаткова комплекс быў драўляны, у 1747-1798 перабудоўваецца мураваным.

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Расейскай імперыяй горад захоплены пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года.

Лёс гэтага шэдэўра вельмі характэрны — пасля паўстання 1830 года (у 1845 годзе) кляштар скасаваны, ужо праз некалькі гадоў (1856 г.) прададзены на цэглу.

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Плошча на гэтым месцы вядомая з ХVII ст., цэнтрам якой і быў касцёл. У савецкі час яна атрымала класічную назву — Леніна.

На ёй захаваліся жылыя дамы ХVIII стагоддзя, што пабудаваныя Міхаілам Казімірам Агінскім (слонiмскiм старастам) для прыдворных рамеснікаў. Менавіта з Агінскім быў звязаны новы ўздым горада, спустошанага Крывавым Патопам 1654-67 гадоў.

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам «ГС» мясцовы краязнаўца Мікалай Міцюшын, цяпер мясцовая ўлада вымушана будзе ўрэшце рэшт выправіць адну з многіх слонімскіх гістарычных недарэчнасцяў, а менавіта ўсталяваць мемарыяльны камень у гонар гэтага страчанага гістарычнага помніка з памылковага месца ў патрэбнае.

«Незразумела, хто і чаму ўсталяваў гэты насамрэч патрэбны камень менавіта каля капліцы св. Дамініка, якая лічылася прыдарожнай і была пабудавана ў 1745 г. на ўездзе ў горад з яго заходняй часткі? І хто вырашыў, што каля стадыёна быў касцёл з манастыром, незразумела. Стаяла прыдарожная капліца, якія ўсталёўвалі на ўскрайку горада, каб падарожныя маглі памаліцца. Але касцёлы будаваліся ў цэнтры!» — зазначыў Мікалай Міцюшын.

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваных архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Графічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра НевараГрафічная рэканструкцыя касцёла святога Міхала Арханёла ў выкананні Аляксандра Невара

Новадзевяткавiчы. Графiчная рэканструкцыя касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла

Касцёл святых Пятра і Паўла ў Новадзявяткавічах у наш час

Касцёл святых Пятра і Паўла ў Новадзявяткавічах у наш час

Графічная рэканструкцыя новадзявяткавіцкага касцёла святых Пятра і Паўла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя новадзявяткавіцкага касцёла святых Пятра і Паўла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла мае выгляд на сярэдзiну XIX ст. да перабудовы яго пад праваслаўную царкву.

Графічная рэканструкцыя новадзявяткавіцкага касцёла святых Пятра і Паўла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя новадзявяткавіцкага касцёла святых Пятра і Паўла ў выкананні Аляксандра Невара

Першыя ўзгадваннi пра вёску Новадзявяткавічы адносяцца да 1598 г., калi яна належала старадаўняму шляхецкаму роду Мялешкаў герба «Корчак».

У 1677 годзе Т. Мялешка прадаў сваю частку маёнтка Дзевятковічы Аляксандру Казіміру Слізню, i з гэтага часу па 1939 г. гаспадарамі Дзевятковічаў становяцца прадстаўнікі шляхецкага роду Слізняў.

Графічная рэканструкцыя новадзявяткавіцкага касцёла святых Пятра і Паўла ў выкананні Аляксандра Невара

Графічная рэканструкцыя новадзявяткавіцкага касцёла святых Пятра і Паўла ў выкананні Аляксандра Невара

У 1779 г. Тадэвуш Слізень пабудаваў у Дзевятковічах драўляны касцёл, а потым, у 1786 г., у сваiм маёнтку — мураваны Петрапаўлаўскі, якi будаваўся як радавы касцёл — пахавальня роду.

На пачатку XIX ст. маёнтак Слізняў згадваецца ў дакументах як Новыя Дзевятковічы, а былыя Дзевятковічы з гэтага часу становяцца Старымі Дзевятковічамі і пераходзяць да шляхецкага роду Калупайлаў.

Неўзабаве пасля паўстання 1863-1864 гг. касцёл быў зачынены, а ў 1869-71 гг., згодна з праектам гарадзенскіх губернскіх архітэктараў Ціхвінскага і Крыжаноўскага, быў перабудаваны пад царкву.

Графічная рэканструкцыя новадзявяткавіцкага касцёла святых Пятра і Паўла ў выкананні Аляксандра Невара

Знешнi выгляд святынi быў зменены. У часы II Рэчы Паспалiтай, на пачатку 1920-х гг., быў вернуты каталiкам i са стварэннем парафii ў Новадзевяткавiчах быў кансекраваны ў 1926 г. Пасля падзей 1939 г. касцёл быў зачынены.

Новадзявяткавіцкі касцёл святых Пятра і Паўла

Новадзявяткавіцкі касцёл святых Пятра і Паўла

У 1941 г. нямецкiя акупацыйныя ўлады далі дазвол на аднаўленне богаслужэння. У 1944 г., ужо пасля адыходу нямецкiх захопнiкаў, быў падпалены партызанамi (з атраду Шчорса, што спалiлi паблiзу (19 км на поўдзень) палац Пуслоўскiх у Косава).

Святыня была пераабсталявана пад склад i да пачатку 1990-х гг. зазнала занядбанне i руйнаванне, пакуль не была вернута вернiкам-каталiкам. Аднавіліся набажэнствы.

Новадзявяткавіцкі касцёл святых Пятра і Паўла

Новадзявяткавіцкі касцёл святых Пятра і Паўла

Рэстаўрацыя касцёла распачалася ў 2001 г. Асобна размешчаная вежа-званiца касцёла i дагэтуль знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане і мае патрэбу ў рэстаўрацыі.

Новадзявяткавіцкі касцёл святых Пятра і Паўла

«Графічная рэканструкцыя зніклай архітэктурнай спадчыны — спроба прынамсі нешта зрабіць для пакутнага краю. Гэтае варта таго», — так выказаўся пра сваю работу Аляксандр Невар, дзякуючы якому мы сёння маем магчымасць здзейсніць падарожжа ў часе і ўбачыць, як выглядала наша радзіма шмат стагоддзяў таму.

Спадчына Слоніма

Слонім не быў правінцыйным мястэчкам, а з’яўляўся вялікім і развітым культурным горадам, дзе было 8 касцёлаў, 8 кляштароў, 2 сінагогі, мячэць, тры ўніяцкія цэрквы, вядомы на ўсю Еўропу тэатр Агінскага.

☑ касцёл Прасвятой Троіцы /1639-45/ і манастыр бернардзінцаў /1650/

☑ касцёл Беззаганнага Зачацця Прасвятой Панны Марыі /1664-70/ і манастыр бернардзінак /1764/

☑ фарны касцёл св. апостала Андрэя /1775/

☑ касцёл Божага Цела /1635/ і манастыр канонікаў лютэранскіх /1650/

☑ касцёл Міхаіла Архангела і манастыр дамініканцаў /1600-е, перабудаваны ў 1747)

☑ касцёл Здабыцця Святога Крыжа і манастыр бенедыктынак /1669?-1850/

☑ касцёл езуітаў у гонар святога Ёзафа /1715-1768/

☑ касцёл піяраў /?/

☑ манастыр марыявітак з капліцай /1743-1850/

☑ манастыр францыскіянскі жаночы /быў заснаваны каля 1660-га/.

☑ манастыр базыльянскі ўніяцкі /?/

☑ Тры ўніяцкія царквы XVIII ст.: Ускрэсенская/Спаская/ Мікольская

☑ 2 сінагогі, адна з якіх Вялікая сінагога /1642/

☑ мячэць

☑ Палацавы комплекс М. Агінскага, XVIII ст. (палац, манеж, аранжарэя, дамы для прыдворных і гасцей, друкарня, унікальны тэатр на вадзе, гаспадарчыя пабудовы, парк)

Наш канал в Telegram