Наверх
Слоним
переменная облачность
24 °C
Зельва
переменная облачность
24 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
27 °C
Мосты
облачно с прояснениями
27 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
27 °C
Барановичи
переменная облачность
23 °C
EUR 2.899
USD 2.4375
RUB(100) 3.3156
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Кажаце, трубы цякуць? Не, гэта кандэнсат і гэта ваша праблема

26 апреля 2020 10:53
Поделиться:
цякуць трубы
15 красавіка ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам «ГС» жыхар 108-га пакоя інтэрната на Зорнай, 20 Аляксандр Станкевіч паведаміў, што ў іх інтэрнаце цякуць трубы.

— У нас цякуць трубы. Я неаднаразова звяртаўся па дапамогу ў вырашэнні гэтай праблемы ў нашу ЖКГ. Пасля чарговага званка прыязджаў нават нейкі іхні начальнік, паглядзеў і паехаў. Нічога нам нават не сказаў. Увесь час падкладваем і выкручваем анучы, падстаўляем вёдры. Напісалі пра нашу праблему ў адміністрацыю прэзідэнта ў Мінск, але адказу пакуль не атрымалі. А трубы ж цякуць. Вось і тэлефануем да вас у рэдакцыю, каб агучылі нашу праблему, можа тады хоць камунальшчыкі парупяцца нам дапамагчы, — расказаў Аляксандр, які таксама прыслаў фотаздымкі інтэрнацкіх трубаў.

цякуць трубы 1

У гэты ж дзень карэспандэнт «ГС» звязаўся па тэлефоне з выканаўцам абавязкаў дырэктара Слонімскага ГУП ЖКГ Сяргеем Лысухам і папрасіў пракаментаваць сітуацыю з трубамі ў інтэрнаце на Зорнай вуліцы ў Слоніме.

цякуць трубы 5

— Не магу нічога вам цяпер патлумачыць, бо не валодаю інфармацыяй па Зорнай вуліцы. Сам я туды не выязджаў. Але калі б там аварыя з трубамі здарылася, то выклікалі б аварыйную службу. Мяркую, нічога страшнага там няма. Патрэбна разбірацца, — сказаў Сяргей Лысуха.
Разабраліся камунальшчыкі хутка і ў гэты ж дзень на публікацыю на нашым сайце напісалі свой каментарый у групе «ВКонтакте «Слонимское ГУП-ЖКХ» наступнага зместу (друкуем на мове арыгіналу):

«Уважаемые граждане! Нашими специалистами проведено обследование состояния инженерных систем к.108 общежития по ул.Звездная, 20. Течи трубопроводов горячего и холодного водоснабжения (ХВС) отсутствуют. Повышенная влажность в помещении вызвана испарением конденсата с поверхности трубопровода ХВС. Причиной появления конденсата является неисправность смесителей (к.108 и к.109) и запорной арматуры смывного бачка (к.109 и в выше расположенных блоках). Содержать их в исправном состоянии — обязанность жильцов».

цякуць трубы

І вось як пракаментаваў працытаванае вышэй тлумачэнне спецыялістаў ЖКГ жыхар праблемнага інтэрната Аляксандр Станкевіч.

— Які кандэнсат, але і кандэнсат таксама цячэ па трубах — тут трубы патрэбна мяняць, бо яны згнілі ўжо усе. Шмат гадоў назад, калі інтэрнат належаў кардонна-папяроваму заводу, тут яшчэ нешта рамантавалі. А цяпер нічога не робяць. Як толькі мне далі гэты блок, я прасіў майстра, каб замянілі трубы. Казаў, заменім. Ужо больш за год мяняюць. Вада па гэтых трубах цячэ на сцены. Сцены гніюць і разбураюцца. Я не магу зрабіць нармальны рамонт з-за вільгаці. І пры гэтым камунальныя паслугі мы плацім за ўсё немалыя, у тым ліку і за капітальны рамонт. Зімой за два пакоі я плаціў 170-180 рублёў у месяц, апошняя жыроўка была 115 рублёў. Наша сям`я з 4 чалавек і суседзі 5 чалавек карыстаемся адным гэтым страшным санвузлом. Калі якую гнілую трубу прарве, вада пойдзе ў пакоі і да суседзяў, папсуе мэблю і ўсю маёмасць. Тут край патрэбна рабіць капітальны рамонт, трубы мяняць. За капітальны рамонт мы плацім кожны месяц камунальшчыкам. А яны не робяць. У гэтым праблема, — эмацыйна выказаўся насельнік праблемнага жытла.
Фота Аляксандра Станкевіча

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание