Наверх
Слоним
ясно
18 °C
Зельва
ясно
18 °C
Волковыск
небольшая облачность
18 °C
Мосты
переменная облачность
18 °C
Дятлово
переменная облачность
18 °C
Барановичи
ясно
17 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Каранавірусныя гульні мастоўскіх чыноўнікаў

2 мая 2020 12:03
Поделиться:
каранавірус

Фота: time.com

Каб высветліць сітуацыю з гэтай хваробаю ў горадзе і раёне, карэспандэнт «ГС» на мінулым тыдні звязаўся па тэлефоне з галоўным санітарным урачом раёна Андрэем Трачуком.

На запыт аб колькасці хворых мастаўлян галоўны санітарны доктар сказаў, што такой інфармацыі вусна не дае, але калі я жадаю яе атрымаць, то павінен напісаць пісьмовую заяву. Я спытаў, на працягу якога часу буду мець адказ. «Згодна з законам — 15 сутак», — адказаў доктар.

Калі сітуацыя ў тым плане мяняецца штодзённа, то праз 15 дзён тая інфармацыя ўжо нікому не патрэбная, таму пісаць заяву не стаў.

Неўзабаве Мастоўскі райвыканкам прымае рашэнне аб удзеле працоўных калектываў у рэспубліканскім суботніку. Ствараецца штаб на чале са старшынёй райвыканкама Юрыем Валяватым. Вызначаюцца аб`екты, дзе будуць працаваць мастаўляне. Суботнік праходзіць арганізавана, пра тое аператыўна паведамляе раёнка на сваім сайце. Няма ніякай гутаркі, што тое масавае мерапрыемства са скопішчам людзей, чаго нельга рабіць падчас эпідэміі.

У дадзены момант Трачук не заклікае ўлады не чыніць такога, але ў гэты час з`яўляецца яго заява, каб мастаўляне падчас вялікіх выходных дзён заставаліся на месцах пражывання і максімальна абмежавалі кантакты. Маўляў, «…ёсць іншыя дні, калі можна ўспомніць адышоўшых у нябыт і прывесці ў парадак магілы. Сацыяльнае дыстанцыянаванне з`яўляецца самай эфектыўнай мерай прафілактыкі каранавіруса».

Надалей галоўны санітарны ўрач заклікае ўстрымацца ад наведвання далёкіх родзічаў у другіх рэгіёнах, асабліва састарэлых людзей. Прапануе пагуляць на свежым паветры ў малалюдных месцах, але не наладжваць пікнікі на прыродзе.

Тое, што праблема з гэтым захворваннем на Мастоўшчыне ёсць, чытаецца між радкоў: «За падобнымі асобамі ўстаноўлена медыцынскае назіранне». А далей Трачук канстатуе, што ў раёне праведзена заключная дэзінфекцыя ў ачагах інфекцыйнага захворвання.

Толькі наконт «заключнай дэзінфекцыі» ён памыляецца. Напрыканцы мінулага тыдня мастаўляне на свае вочы бачылі, як каманда медыкаў у поўнай экіпіроўцы ішла праводзіць дэзінфекцыю ў адным з дзевяціпавярховых дамоў на вуліцы Міру.

Усё адбываецца, як у той прыказцы: правая рука не ведае, што робіць левая. А вось якія праблемы ад такога разладу могуць узнікнуць у людзей, пакажа час.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание