Наверх
Слоним
небольшой дождь
22 °C
Зельва
небольшой дождь
22 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
23 °C
Мосты
облачно с прояснениями
23 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
23 °C
Барановичи
небольшой дождь
21 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Адзінокі дзед

3 мая 2020 12:28
Поделиться:
Адзінокі дзед

Ілюстрацыйнае фота

На паэтычнай хвалі

Я прыйду дадому,
Вочы затулю
І скажу паціху:
— Беларусь люблю!

А мяне не любяць,
Прагнуць укусіць.
Тое, з чым жыву тут,
Ім не забаліць.

На утульных крэслах
Падпанкі сядзяць.
Мову абпляваўшы,
У мой бок не глядзяць.

Я прыйду дадому
Скажу ціха-ціха:
— Беларусь-радзіма,
Пазбаўся ад ліха.

Будзь багатай, вольнай,
Не сябруй з бядой.
Беларусь-радзіма,
Будзь сама сабой.

А мяне не любіць
Увесь асіны рой.
Зноў прыйдзецца заўтра
Мне ісці у бой.

Я прыйду дадому,
У акно зірну
І парву, напэўна,
На душы струну.

Тую, што напята,
Што надта шчыміць.
Маланкай імклівай
Яна паляціць

Далёка, за ўзгорак,
Прачарціўшы след.
Там у адзіноце
Дажывае дзед.

У вёсачцы маленькай,
Кінутай людзьмі.
Пра яе не пішуць
Дзяржаўныя СМІ.

Некалі у вёсцы
Дзед жыў не адзін.
Былі лазня, школа,
Стаяў магазін.

Дзеці гаманілі,
Падбівалі мяч.
Іншы раз у хатку
Заглядаў урач.

Белую кашульку
Дзядок паднімаў.
Доктар яго слухаў,
Рэцэпт пакідаў.

Сюды ужо не ходзяць
І не прыязджаюць.
У збуцвелых хатках
Павучкі гуляюць.

А дзед не здаецца:
Хаткі сцеражэ.
А яшчэ ён мову
Сваю беражэ.

Прачнуўшыся раненька,
Вымаўляе дзед:
— Словы ў нас сіроткі!
Ліхі сёння свет.

Потым разам з сонцам
Крочыць да крынічкі.
Забыўся старэнькі,
Што прапала знічкай.

Сталёвымі зубамі
Трактарыст падгрыз.
Уцякла крынічка,
Пабегла уніз.

Ідзе па сцяжынцы
Знясілены дзед,
Пакінуўшы ў хаце
Бабулін партрэт.
Бур`яны навокал!
Затуляюць свет.

Свет жыве, віруе,
Агнём зіхаціць
І як конь стаенны,
Некуды ляціць.

— Дзяцелінка, днець,
Дудачка, драбок, —
З дзедам-беларусам
Мовіць вецярок.

Прыляцеў з-за ўзгорка:
Дзеда падтрымаць.
Дзядок прыпыніўся
І давай казаць:

— Ветрык, мае слоўцы
Пану аднясі…
Не захоча слухаць?
Ну дык не прасі!..

Каля беднай хаткі
Ветрык прабягае.
Дзед стары, нямоглы
Беларусь трымае.

Трымай, не здавайся!
Ты пакінеш след.
Ты не адзінокі,
Адзінокі дзед.

Я прыйду дадому,
Вочы затулю
І скажу паціху:
— Дзед, цябе люблю!
2020 год

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание