Наверх
Слоним
пасмурно
21 °C
Зельва
пасмурно
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.8764
USD 2.4394
RUB(100) 3.3218
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гісторыя пасхальнага яйка

3 мая 2020 11:07
Поделиться:
Марыя Магдалена

Марыя Магдалена з яйкам. Малюнак з сайта pinterest.com

Па добрай хрысціянскай традыцыі на Пасхальным тыдні хрысціяне, вітаючы адзін аднаго святочнымі жыццесцвярджальнымі словамі «Хрыстос уваскрос!», абменьваюцца фарбаванымі яйкамі.

Таксама яйкі нясуць у бальніцы, дамы састарэлых, каб людзі, якія па хваробе не маглі прысутнічаць на богаслужэнні, змаглі адчуць радасць гэтай падзеі. Але адкуль з`явіўся звычай фарбаваць і дарыць яйкі? Калі гэта ўпершыню адбылося? Што сімвалізуе сабой галоўны сімвал Пасхальнага свята? І, нарэшце, чаму яйка шмат стагоддзяў з`яўляецца адным з галоўных страў велікоднага стала?

Прынята думаць, што яйка — выключна Пасхальны сімвал, які ўвайшоў ва ўжыванне каля двух тысяч гадоў назад. Але гэта не так.

З даўніх часоў у многіх старажытных цывілізацый існавалі міфы, дзе яйку надавалася значэнне першаасновы, ад якой пасля ўзяў пачатак сусвет і сам вянок прыроды — чалавек. Яшчэ ў народаў Месапатаміі, Індыі, Грэцыі, Кітая, Палінезіі за некалькі тысячагоддзяў да нашай эры існавала паданне, што сусветны парадак атрымаў развіццё ад касмічнага яйка, якое, расколатае, стала зямлёй і небам.

У восьмым стагоддзі да нашай эры ў Старажытнай Грэцыі была распаўсюджана рэлігійная плынь арфізм, звязаная з культам Дзіяніса. Яго прадстаўнікі, акрамя таго, што вучылі аб дзвюх сутнасцях чалавека (высокай — боскай і нізкай — тытанічнай (грубай існасці)) і веры ў пасмяротную адплату, ніколі не елі яек, бачачы ў гэтым спосаб выхаду з паўтаральнага вяртання да жыцця.

На высокае шанаванне яйка як пачатак свету кажа таксама лацінскі фразеалагізм «ab ovo» (даслоўна «ад яйка»), якое ў рускай мове замацавалася са значэннем «з самога пачатку, першааснова».

Язычніцкае светаўспрыманне старажытнага чалавека прыпісвала яйку таямнічыя, магічныя ўласцівасці, многія з якіх, дарэчы, захаваліся да сённяшняга дня. Многія варажбіты ў сваіх рытуалах выкарыстоўваюць яйка і сёння. На яго робяць загаворы, прывароты і адвароты. Ім выкочваюць сурокі, закопваюць у зямлю, каб больш ураджайнай яна была.

Святары вучаць, што нават шкарлупіна асвячонага яйка ні ў якім разе не павінна быць выкінутая на сметнік. Лепш за ўсё яе выкарыстаць як угнаенне для агарода. І тут ёсць рацыя, бо ў ім шмат кальцыю і іншых карысных мікраэлементаў. Да ХХ стагоддзя ва Украіне шкарлупіну асвячонага яйка кідалі ў раку.
Першыя звесткі аб абмене рытуальнымі яйкамі падчас свята Вялікадня (Пасхі) можна знайсці ў літаратурных помніках шумерскай народнасці (адна з найстаражытных цывілізацый Палесціны, вытокі якой адносяцца да сёмага тысячагоддзя да нашай эры). Згодна з тагачаснымі правіламі этыкету, а таксама з павагі да важнай асобы, кожны чалавек, ідучы на прыём, павінен быў прынесці які-небудзь дар. Бедныя ці не надта багатыя людзі звычайна прыносілі яйкі свойскіх птушак.

Не выключана, што роўнаапостальная Марыя Магдалена, з`явіўшыся перад рымскім імператарам Ціверыем, таксама паднесла яму яйка. Той, не верачы ва Уваскрашэнне Госпада Ісуса Хрыста, запатрабаваў у знак пацвярджэння праўдзівасці яе слоў, каб тое, што яна прынесла, стала чырвоным. Прыняўшы з рук прынашэнне, правіцель і ўсе, хто яго акружаў, былі вельмі здзіўленыя тым, што яно ў імгненне атрымала чырванаватае адценне. Ва ўспамін аб цудоўным ператварэнні яйка фарбаванне і дарэнне здзяйсняецца і па сённяшні дзень.

Сёння ў хрысціянстве яйка — сімвал Уваскрашэння, а яго чырвоны колер паказвае на тое, што збаўленне чалавецтва здзейснілася праз праліццё крыві Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пачынаючы з XVIII стагоддзя ўпершыню ў гісторыі ў моду ўваходзяць велікодныя яйкі, якія вырабляліся з выкарыстаннем каштоўных металаў. У канцы XIX стагоддзя яны сталі знакам раскошы і эмблемай багацця. Рускі немец Карл Фабержэ і ювеліры яго фірмы з 1885 па 1917 год выпусцілі 71 яйка, з іх 52 імператарскіх, упрыгожаных сапфірамі, рубінамі, дыяментамі, каляровым золатам.

Акрамя фарбаванак, нашы продкі ўмелі вырабляць скробанкі — яйкі, вырабленыя з дапамогай разьбы, шкрабання па шкарлупіне. Таксама былі пісанкі – дэкаратыўна ўпрыгожаныя з дапамогай воску і фарбаў сырыя яйкі. Распісваннем яек займаліся выключна жанчыны, рыхтуючы сябе да гэтай справы асаблівым чынам. Кожнай дробязі, кожнаму дзеянню, колеру і малюнку пры напісанні пісанак надавалася вялікае значэнне. Колішнія бразготкі (па-руску — «погремушки») з`явіліся дзякуючы пісанкам. Усушанае ўсярэдзіне яйка грымела, бразгацела пры ўст­рэсванні. Адсюль і назва дзіцячай цацкі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание