Наверх
Слоним
небольшая облачность
18 °C
Зельва
небольшая облачность
18 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
ясно
17 °C
EUR 2.7547
USD 2.4399
RUB(100) 3.4301
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Брат і сястра

10 мая 2020 9:22
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
Брат і сястра

Малюнак Яўгена Іванова

Кастрычніцкі дзень выдаўся хмурым і сырым. Мацей Кавальскі выцягнуў з гаража матаблок і хацеў узараць агарод.

— Казала табе, што рабіць гэта трэба было яшчэ ў верасні, а ты ўсё адкладваў на потым! — выскачыўшы на ганак, лямантавала яго жонка Ядзя. — Усё як не ў людзей!

— Дык што, я на печы ляжаў?! — узвіўся Мацей. — Дроў нарыхтаваў столькі, што на дзве зімы хопіць, плот паправіў. Ды і не малады ўжо, каб бягом бегаць: семдзесят пяты год пайшоў.

— Ціха, суседзі, не сварыцеся, — зайшоў на надворак Міхась Калюта. — Навіну вам скажу. Званілі з Храпавікоў і сказалі, што твая, Мацей, сястра вельмі занядужала: ногі баляць моцна. Ляжала ў бальніцы, а цяпер дадому прывезлі. Яна ж адна-адзінюткая, можа, вы забралі б да сябе? Неўзабаве зіма, то як яна будзе?

— А сацыяльная работніца навошта? — Ядзя была незадаволена.

— Сацыяльная работніца не набегаецца, у яе спецыяльныя дні вызначаны, а Лёдзі памагаць трэба пастаянна.

— Ну то чаго ты ад нас хочаш?

— Кажу ж, забярыце да сябе. Родная сястра, няўжо не шкада?

Пакуль Ядзя спрачалася з суседам, Мацей выключыў матаблок і пайшоў у хату. У каторы раз пашкадаваў, што не правёў сабе тэлефон, як гэта зрабілі другія вяскоўцы. Можна было б пазваніць, распытаць. Не бегаў бы чужы чалавек з такой горкай весткай. А ўсё жончына сквапнасць, маўляў, навошта той тэлефон? Не задарма ж яго праводзяць!

Мацей прыйшоў у Варажэйкі ў прымы і з таго даўняга часу мусіў падпарадкоўвацца, спачатку цешчы, а як яе не стала, то жонка ўзяла ў аглоблі і едзе.
А ён жа тут не нахлебнік. Колькі працы ўклаў, пакуль давёў сядзібу да ладу: перасыпаў хату, пабудаваў лазню, пасадзіў сад. Невысокага росту, худзенькі, ён валодаў такой сілай, што рослыя мужчыны не раз дзівіліся. А яшчэ дзівіліся, што так папусціўся злой і сквапнай жонцы — тоўстай як печ, вечна ўсім і ўсімі не задаволенай.

Праз якой паўгадзіны Мацей выйшаў з хаты ў чыстым адзенні і выгнаў з гаража машыну. Ядзя, што пляла ў пуні часнок, убачыла і куляй выскачыла на надворак

— Куды гэта лыжы навастрыў?

— Паеду ў Храпавікі…

— Блізкі свет! Гэта ж у суседнім раёне, да іх амаль сто кіламетраў!

— А хоць дзвесце. Лёдзя — мая сястра, і я павінен ёй дапамагчы.

— Якім гэта чынам?

— А вельмі проста: забяру да сябе і даглядацьму, пакуль буду жыць!

— А ў мяне ты спытаў?! Хата мая!

— І што ты ў ёй будзеш рабіць, калі я сам паеду ў Храпавікі і стану жыць з сястрой? Загібееш тут адна. Дзяцей у нас няма, памагаць не будзе каму. Вось тады ты пазнаеш…

— А што твая сястра нам добрае зрабіла? Сядзіць у бацькоўскай хаце і нават не сплаціла. Там жа і твая доля ёсць!

— Мая, можа, і ёсць, але ты да гэтага не маеш ніякага дачынення. Так што маўчы і чакай госцю. А можа, і не госцю, назаўсёды тут жыць застанецца.

Мацей паехаў, а Ядзя пабегла па вёсцы скардзіцца на мужа і залоўку:

— Прывязе, заваліць хату, і даглядай яе тут! — лямантавала ў магазіне. — Якая мне ад гэтага карысць?

— А ты, Ядзечка, усё з карысцю, а паспагадаць хворай кабеце, памагчы ў бядзе не хочаш? Ды і не чужая яна табе, родная мужава сястра… — паўшчувала за бяздушнасць прадаўшчыца Андрэеўна.

Бабы-пакупніцы маўчалі, бо звязвацца з Ядзяй было рызыкоўна: яна не саромеючыся прыпомніць усе грахі. А ведала пра кожнага нямала, бо пастаянна шастала па вёсцы і збірала навіны.

Не адчуўшы падтрымкі, пакацілася дадому.

— Няхай жа прывозіць, я ёй такое жыццё наладжу, сама папросіцца назад! — бубніла пад нос.

Але дарэмна так разважала, бо Мацей, прывёзшы сястру і дапамогшы зайсці ў хату, папярэдзіў:

— Каб не грызла яе, а то я цябе ведаю! Будзе ў нашай хаце мір і спакой. І не зыркай вачамі, бо я з гэтага часу буду паводзіць сябе як мужчына, а не як ануча. Хопіць ужо з мяне!

Дзіўна, што Ядзя ў адказ не прамовіла ні слова. Але і ласкавасці ў яе ўчынках не было. Тры разы ў дзень падавала залоўцы есці, прыбірала посуд. Ніколі ні аб чым не размаўляла. І ад такіх адносін беднай Лёдзі было горка і балюча. Яна старанна націрала калені маззю, а вечарам Мацей ёй рабіў цёплыя кампрэсы з лекамі. Вельмі хацела кабета паправіцца і вярнуцца ў сваю хату.

І сапраўды, вясной ёй стала лепш, ды настолькі, што і кастылі кінула, абапіралася толькі на кіёк. Радавалася, што неўзабаве адсюль паедзе.
Ды не давялося. Аднойчы Ядзя ішла ў хлеў і на балоцістым надворку ўпала, зламала нагу. У раённай бальніцы дактары наклалі гіпс і адправілі дадому. Трэба было нейкі час ляжаць.

— Глядзіце ж, не пашкодзьце яшчэ больш, бо ў вашым узросце косці слаба зрастаюцца, — папярэдзіў доктар.

Цяпер злосная і крыклівая баба прыціхла, палагаднела, бо ўжо сама мела патрэбу ў дапамозе. Ад`езд Лёдзі адкладваўся на няпэўны тэрмін: трэба было дапамагчы Мацею даглядаць хворую.

Аднойчы, калі Ядзя, паеўшы, аддавала залоўцы місачку, нечакана ўзяла яе за руку, паціснула:

— Даруй, Лёдзечка, я была несправядлівая да цябе… Калі хочаш, заставайся ў нас жыць назаўсёды, разам будзе лепш…

— Я не крыўдую. Хутчэй папраўляйся, бо я ведаю, як цяжка хварэць… — толькі і сказала, а ў голасе звінелі слёзы…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание