
Ілюстрацыйнае фота
На паэтычнай хвалі
Вірус ва ўсім свеце,
Раскашуе ён.
Нашая зямелька –
Яго палігон.
А мы не баімся,
Кажам са зларадствам:
— Людская трывога —
Звычайнае вар`яцтва.
У футбол гуляем,
Бяжым за мячом.
А вірус таўсцее,
Быццам рыба сом.
Маскам абаронным
Чырвоная цана.
Каму вірус маці,
А каму — вайна.
Даўно тыя маскі —
Раскоша для нас.
Радуецца вірус:
Прыйшоў яго час.
Іншы раз угору
З надзеяй пазіраем,
Ласкі Пана Бога,
Як дажджу, чакаем.
— Гляджу на вас з неба,
І сціскае жах:
Пустыя галовы
На вашых плячах.
Вось такія словы,
Нібы звон, гучаць.
Ходзім і не чуем,
У іншы бок ляцяць.
Жывём адным днём,
Не жыццё — вар`яцтва:
Для нас стала горам,
Для віруса — зларадствам.
Хочацца мне крыкнуць:
«Дзе наша зямля?»
Сядзім на палубе
Некіруемага карабля.
2020