Наверх
Слоним
ясно
16 °C
Зельва
ясно
16 °C
Волковыск
ясно
18 °C
Мосты
ясно
18 °C
Дятлово
ясно
18 °C
Барановичи
ясно
16 °C
EUR 3.0414
USD 2.5658
RUB(100) 3.4205
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Праект ПРАН — Мастоўскі райвыканкам: «Вясёлы рак» за так не свішча

16 мая 2020 13:35
Поделиться:
Вясёлы рак

Вясёлы рак

Мастоўшчына ўжо дзясяты год працуе з Еўразвязам у экалагічным накірунку.

Першым быў праект па раздзельным зборы бытавых адыходаў. Праект паспяховы. Мясцовая ЖКГ атрымала тэхніку еўрапейскага ўзроўню, якая добра працуе і цяпер. Пра эфектыўнасць другога праекта можна спрачацца. Ён меў назву «Дыспетчарызацыя і аўтаматызацыя сельскіх водазабораў». Сутнасць у тым, што на дыспетчарскі пункт паступае інфармацыя з 18 сельскіх водазабораў, па якой можна меркаваць аб аварыйнай сітуацыі на аб`екце. Згодна з праектам, на водазаборах былі ўстаноўлены сучасныя помпы, створаны два рабочыя месцы і, як сведчыць выніковы дакумент, страты вады зніжаны на 5%. Агульны кошт праекту болей за 100 тысяч еўра. Чарговы праект мае такую назву: «Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне». Калі ў двух папярэдніх праектах партнёрам Еўразвязу была Мастоўская ЖКГ, то цяпер ім выступае сам райвыканкам. Праект распачаўся, як сведчаць паведамленні на сайце ЖКГ, у лютым 2019 года. На дадзены момант праведзены конкурс на стварэнне лагатыпа кампаніі. Ім стаў «Вясёлы рак». Да Дня вады праведзены флэшмоб. Праведзены таксама тэндар на аказанне паслуг па распрацоўцы дызайну інфармацыйнага цэнтра, які маецца размясціцца ў Цэнтры дзіцячай творчасці. Аб`яўлены конкурс на будаўніцтва малога інавацыйнага збудавання (грунтова-раслінная пляцоўка) па ачыстцы сцёкавых водаў. Спынімся на тым падрабязна.

Такія збудаванні практыкуюцца ў Еўропе болей за 30 гадоў. Яны будуюцца каля аб`ектаў, якія не звязаны з каналізацыйнымі збудаваннямі. Іх прызначэнне — ачыстка вадкіх парэшткаў чалавечай дзейнасці. Спачатку аддзяляюцца цвёрдыя фракцыі, затым стокі трапляюць у грунтова-раслінны фільтр, пасля гэтага вада накіроўваецца ў сажалку-выпаральнік.

Ачыстка дасягае 95-99%. Тэхнічнае абслугоўванне заключаецца ў вывазе цвёрдага асадку раз у год.

У прэамбуле праекта гаворыцца, што ў распрацоўку планаў бяспекі вады будуць прыцягнуты мясцовыя ўлады і грамадства. Сярод іншага, гэта ўсё павысіць празрыстасць рашэнняў, што прымаюцца.

Далей у дакуменце ідзе такая гаворка, што для рэалізацыі планаў па водазабеспячэнні і водаадводзе будуць падтрыманы ад чатырох да шасці ініцыятыў мясцовых супольнасцяў. Бюджэт кожнай ініцыятывы складзе ад 40 да 60 тысяч еўра. Калі ўважліва ацаніць сітуацыю, то вілка ў фінансах важкая: ад 160 да 360 тысяч еўра. Якія гэта павінны быць ініцыятывы, каб асвоіць такія грошы, сказаць цяжка. Адзінае — малое інавацыйнае ачышчальнае збудаванне. Збудаванне разлічана на аб`ект, дзе пражывае не больш за 9 чалавек. Кошт аб`екта на чатыры чалавекі цягне на 1800 еўра.

Падобная сістэма існуе ў Іўеўскім раёне і абслугоўвае цэнтр кругласутачнага знаходжання людзей пажылога ўзросту і інвалідаў колькасцю больш за трыццаць чалавек. Кошт — 14 тысяч еўра.

Сярод іншага для Мастоўскай ЖКГ плануецца набыць абсталяванне для кантролю забруджвання сцёкавых вод.

Без сумневу, гэтыя грошы будуць асвоены. Што да грамадскасці, то з жыхарамі раёна будзе праведзена інфармацыйная работа па пытаннях водных рэсурсаў. Запланавана серыя адукацыйных мерапрыемстваў, якія дазволяць усім зацікаўленым прыняць удзел у грамадскім маніторынгу пітной вады і пазнаёміцца з сістэмай кіравання воднымі рэсурсамі Мастоўскага раёна.

Толькі лекцыямі якасць пітной вады ў раёне не паправіш. Згодна з афіцыйнымі звесткамі, у 70% кало­дзежаў на Мастоўшчыне вада не прыгодная для піцця.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание