Наверх
Слоним
небольшая облачность
18 °C
Зельва
небольшая облачность
18 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
ясно
17 °C
EUR 2.7547
USD 2.4399
RUB(100) 3.4301
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Райская асалода

17 мая 2020 13:59
Поделиться:
Малюнак Яўгена Іванова

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

Над аграгарадком Шурпаткі згушчаўся змрок, а вартаўнік калгаснага склада гаруча-змазачных матэрыялаў Міхась Цвічок усё ніяк не мог выбрацца на дзяжурства. Ён нібы непрыкаяны тупаў па сядзібе. Да аброслага шчаціннем твару прыліпла заклапочанасць.

— Чаго ты сноўдаешся як Марка па пекле? — выглянула з сяней жонка Анфіса. — З такім вартаўніком усё калгаснае дабро зладзеі могуць паперці. Хутчэй ідзі!

— Ужо іду! — гукнуў з пуні Міхась, неўпрыкмет для жонкі засоўваючы ў кішэню портак бутэльку таннага віна, якую нарэшце знайшоў у закутку пад розным рыззём. Учора п`яны запраторыў, то сёння ледзь адкалупаў.

Задаволены сабой, ён нарэшце прыгробся на службу. Майскі вечар быў цёплы, у алешніку, што рос адразу за плотам, пасвіствалі нейкія птушкі. Міхась сеў ля вялізнай цыстэрны з саляркай. Яна была цёплая, бо за дзень нагрэлася на сонцы і яшчэ не астыла. Крыху воддаль вялікім белым мядзведзем развалілася цыстэрна з бензінам. Учора бензавоз добра-такі напоўніў яе.

Міхась адкаркаваў бутэльку віна і прысмактаўся да рыльца як дзіця да соскі. Апустошыў напалову. Праз пару хвілін захарашэла, свет здаваўся такім мілым і радасным, што хацелася абняць яго і спяваць.

— І чаго гэта людзі пруцца ў гарады, шчэмяцца туды як жаба на купіну? — тоўсценькі Міхась пачасаў праз кепку лысую галаву і пачаў разважаць. — У вёсцы ж не жыццё, а райская асалода! Узяць хаця б мяне. Ноччу пасплю на дзяжурстве, а днём дома. Баба ніякай работай не загружае, сама цягне гаспадарку, бо як жа іначай: муж са змены вярнуўся, адпачыць трэба. Раней, бывала, бубніла: то гэна зрабі, то іншае, але адвучыў, прымусіў сябе паважаць. Яна ж ужо на пенсіі, а мне да тае пенсіі як да Кітая.

На небе мігцелі зоркі, нібы падбухторвалі Міхася:

— Выпі яшчэ, дакончы гэну паўлітроўку.

І ён зноў прысмактаўся да рыльца. Не заўважыў, як загайдаўся на лёгкіх хвалях сну.

А тым часам Анфісе не спалася. Яна ўсё думала, чаго гэта Міхась бэрсаўся па сядзібе, усё адно як нешта шукаў? А потым павесялеў і падаўся са двара.
Кабета ўстала, апранулася, узяла ліхтарык і пашыбавала да склада. Ступіўшы на яго тэрыторыю, адчула пад нагамі лужыну. Здзівілася, бо дажджу не было два тыдні, то адкуль лужына?

Раптам у ноздры ўдарыў пах бензіну. І ў гэты ж час зашапацелі-затрашчалі кусты алешніку за плотам. Па іх нехта пёр нібы лось. Пасвяціла і ўбачыла, што ад цыстэрны з бензінам цячэ-разліваецца сажалачка, а яе Міхась спіць як сурок. Закрутка ад цыстэрны, нібы пірацкі карабель, што пацярпеў крушэнне, прыбілася да берага, амаль ля самых Міхасёвых чаравікаў. Анфіса схапіла яе і хацела закруціць, каб спыніць паток з цыстэрны, але не змагла. Толькі цяпер убачыла непадалёку дзве вялікія каністры, што кінулі спалоханыя злодзеі.

— Уставай, каб ты не ўстаў! — таўханула Міхася ў бок. — Паспрабуй закруціць цыстэрну, а я пабягу па Кірылавіча. Ён павінен ведаць, што тут робіцца!

Кірылавіч, галоўны інжынер калгаса, жыў непадалёку. Ён ужо бег да склада, бо выпадкова ўбачыў праз акно, што тут мітусіцца святло ліхтарыка.

— Плывём! — ледзь не галасіў Міхась, скрозь хмель адчуваючы, што яму за такую работу наўрад ці дадуць прэмію.

— Відаць, што ты, Цвічок, ужо прыплыў! — ледзь закруціўшы цыстэрну, закрычаў Кірылавіч. — Столькі бензіну змарнаваў!

— Дык гэта ж зладзеі, каб на іх паляруш!

— А ты для чаго тут пастаўлены? Напэўна, напіўся ды спаў! — інжынер ледзь не ўпаў, наступіўшы ў цемры на пустую бутэльку. — Я пазваню ў міліцыю, няхай разбіраюцца па свежых слядах.

— Кірылавіч, пасадзяць майго нягеглага? — голас у Анфісы дрыжаў.

— А я ведаю? Скажу адно: заплаціць за бензін прыйдзецца, а гэта нямала.

Міхась маўчаў. Ён ужо не адчуваў ад жыцця райскай асалоды. Куды толькі яна і дзелася…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание