Наверх
Слоним
пасмурно
22 °C
Зельва
пасмурно
22 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
22 °C
Мосты
облачно с прояснениями
22 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
22 °C
Барановичи
небольшой дождь
21 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Жыровіцкі абраз і манастыр святкуюць юбілей

20 мая 2020 9:43
Поделиться:
абраз Маці Божай Жыровіцкай

Ля абраза Маці Божай Жыровіцкай

У ранейшыя гады на 20 траўня ўсе дарогі вялі ў Жыровічы. Тысячы паломнікаў з`язджаліся ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр ушанаваць цудатворны вобраз, які ўславіў паселішча на ўвесь свет.

Акрамя беларусаў, можна было сустрэць украінцаў, палякаў, расіян, італьянцаў, немцаў. Замежных гасцей бачна было па нумарах машын і гаворцы. У ранейшыя гады, але толькі не ў гэтым… Каранцін з-за пандэміі каранавірусу ў Мінскай духоўнай семінарыі і Жыровіцкім манастыры памяняў звыклае жыццё аграмястэчка. Праведзеныя працы будаўнікоў і велізарныя сродкі, вылучаныя на падрыхтоўку да юбілейных урачыстасцей, часова застануцца не заўважанымі для тысяч вернікаў.

У гісторыі Жыровіцкага манастыра, якому сёлета спаўняецца 500 гадоў, ёсць шмат цікавых старонак. Пра іх па нейкіх незразумелых прычынах забаронена распавядаць прыезджым у святую мясціну, але гістарычныя факты схаваць немагчыма. Паводле агульнапрынятага меркавання, Жыровіцкі манастыр з`явіўся на месцы, дзе знайшлі самы маленькі абраз у свеце. У манастыры кажуць, што першым, хто пісьмова зафіксаваў цуд за 1470 годам, быў канонік Ісідар Нардзі. Але аўтар публікацыі жыў у XVIII стагоддзі, а матэрыял выйшаў у 1721 годзе, праз два з паловай стагоддзі. Вельмі хутка польскі гісторык І. Сцябельскі аспрэчыў Нардзі і даказаў, што з`яўленне абраза не магло адбыцца раней за 1493 год. Атрымліваецца, што з моманту цудоўнага здабытку святой выявы прайшло не 550 гадоў, а ўсяго 527.

Царква, заўважым, а не манастыр, існавала ўжо ў 1516 годзе. Яе пабудаваў сын Аляксандра Солтана Івашка. У архіве Літоўскай метрыкі знаходзіцца дакумент, які распавядае пра тое, што Літавора Хрэптовіча ўзяла каштоўнасці з рызніцы царквы. Далей здарылася трагедыя ў мястэчку — падчас пажару храм згарае, а абраз бясследна знікае. Праз некаторы час абраз знайшлі на камені дзеці, якія пасвілі статак. Жадаючы захаваць камень ад шматлікіх паломнікаў, якія імкнуліся адшчапіць сабе кавалачак на памяць, яго пераносяць і ўсталёўваюць замест прастола ў Ражаство-Багародзічным храме (больш вядомым як Яўленская царква). Недалёка ад месца з`яўлення святыні будуецца новая царква, куды і заносяць на захоўванне абраз.

Першае згадванне пра манастыр сустракаецца ў акце продажу Жыровіцкага фальварка Яраславам Солтанам свайму брату Івану ў 1587 годзе. У манастыры тады яшчэ не было манахаў, маёмасць лічылася пры «царкве ў Жыровіцах». Манастыр стаў функцыянаваць у 1613 годзе дзякуючы манахам-базылянам. Першым ігуменам Жыровіцкага кляштара стаў Іасафат Кунцэвіч, які да гэтага быў плябанам Быценскага кляштара. Адкрыццё мясціны ініцыяваў берасцейскі каштэлянін Іван Мялешка. Разам з жонкай Ганнай ён выдаў манастыру першую дароўную грамату, у вечнае карыстанне мясціна атрымлівае ад іх частку Жыровічаў, а таксама манахам перадаюць ворную зямлю Шылавічаў і мясцовую карчму.

У манастыры з`яўляецца літургічны посуд і звон. Акрамя таго, Папа Рымскі Урбан VIII устанаўлівае статут Жыровіцкага манастыра. Мясціна набывае статус і становіцца адной з найбуйнейшых на той час. Зараз манахі і экскурсаводы ўспамінаюць пра ўніяцкі перыяд у лепшым выпадку неахвотна, робячы акцэнт на тым, што ўплыў мела праваслаўе. Жыровічы, дзякуючы ўніятам, атрымліваюць такую вядомасць, што пабываць у гэтым паселішчы на той час імкнуцца многія каралі Рэчы Паспалітай і Вялікія князі літоўскія. Жыровічы пры Жыгімонце III Вазе мелі гарадское права, а пры Яну Казіміру атрымалі Магдэбургскае права. Жыровічы валодалі Магдэбургскім правам з 1652 года, раней за Копыль, Гомель, Шклоў і Бабруйск.

У Жыровічах першае ўрачыстае каранаванне святога абраза зладзілі 8 верасня 1730 года, пасля прызнання Рымам іконы цудатворнай. На абраз усклалі залатыя кароны, якія вырабілі ў Рыме. Урачыстасць наведалі 140 тысяч чалавек. Сабор у гонар Унебаўзняцця Багародзіцы ўпрыгожвалі кампазіцыі з цудадзейных момантаў ад абраза.

Падчас прыходу рускіх манастыр цярпеў страшныя нягоды — войскі руйнавалі і палілі фальварак і мясціну, «ачышчалі» пагромам і скасаваннем усяго ўніяцкага, праз сілу і вялікае нежаданне аднаўляючы разбуранае. Быў нават час, калі рускія вывезлі галоўную святыню Жыровіцкай мясціны — з 1915 да 1922 года яна знаходзілася ў Маскве. Архімандрыт Ціхан (Шарапаў) у слоіку з-пад варэння вярнуў ікону ў Жыровічы.

З тых часоў і дагэтуль святыня нязменна знаходзіцца ў ківоце справа ад Царскай брамы алтара Свята-Успенскага сабора, бласлаўляючы кожнага, хто прыходзіць да яе з верай і малітвай. І ў гэтыя дні, калі люта бушуе пандэмія, звярнуцца да Богамаці можна, не пакідаючы свайго дома. Бог не патрабуе ад нас непасільных ахвяр. Яму не патрэбна ад нас нічога без унутранай працы над сабой. Знешняя ахвяра — гэта толькі сімвал унутранай ахвяры, без якой усё астатняе нішто перад Богам. Да працы над сабой заклікае і духавенства Жыровіцкай мясціны, абяцаючы, што святочныя ўрачыстасці з нагоды 550-годдзя з`яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці і 500-годдзя з часу заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра абавязкова будуць.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание