Наверх
Слоним
пасмурно
22 °C
Зельва
пасмурно
22 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
22 °C
Мосты
облачно с прояснениями
22 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
22 °C
Барановичи
небольшой дождь
21 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Прафілактыка самаізаляцыі штрафамі

23 мая 2020 12:16
Поделиться:
штраф

Фота: economist.kg

Нядаўна суд Мастоўскага раёна аштрафаваў мастаўляніна за парушэнне рэжыму самаізаляцыі на 30 базавых адзінак (810 рублёў). Гэта больш за палову вышэйшай планкі адміністрацыйнага пакарання (50 б. а.) і значна вышэй за сярэдні заробак па раёне за мінулы год.

Згодна з пастановай Саўміна ад 8 красавіка 2020 года, асобы, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, не павінны пакідаць месца пражывання. Выключныя выпадкі — наведванне бліжэйшай харчовай крамы, аптэкі і вынас смецця. Але ў гэтым выпадку яны павіны надзяваць маску, пальчаткі і не дапускаць кантактаў з іншымі людзьмі. Тэрмін самаізаляцыі — 14 дзён.

У міліцыі гэтыя асобы на кантролі. Аб тым засведчыў намеснік начальніка Мастоўскага РАУС — начальнік міліцыі грамадскага парадку падпалкоўнік Літош. Згодна з яго словамі, супрацоўнікі міліцыі сумесна з медыкамі і санслужбай штодня наведваюць адрасы самаізаляваных і праз дамафон ці тэлефон просяць выглянуць у акно кватэры ці паказацца на балконе.

Неўзабаве ўступяць у сілу пастановы суда адносна яшчэ шасці такіх парушальнікаў рэжыму самаізаляцыі.

Наколькі такія жорсткія пакаранні апраўдваюць сябе, сказаць цяжка, бо чалавек у час самаізаляцыі застаецца без заробку і, адпаведна, сродкаў існавання.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание