Наверх
Слоним
небольшой дождь
26 °C
Зельва
небольшой дождь
26 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
24 °C
Мосты
облачно с прояснениями
24 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
24 °C
Барановичи
переменная облачность
26 °C
EUR 2.7071
USD 2.4123
RUB(100) 3.4223
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

…Ніхто цябе не пашкадуе

24 мая 2020 12:32
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
Малюнак

Малюнак Яўгена Іванова

Іхняе вяселле было беднае. І то сказаць: усяго восем гадоў мінула пасля вайны, то адкуль тое багацце? Але было весела.

— Прыгожая жоначка ў Міхася! — сказала кабетам-вясельніцам Верка Салашка. — Сам худы як пужальня і з твару не вельмі каб, а яна проста зорачка: тварык далікатны, бровы чорныя і такая доўгая цёмная каса…

— Ага, як Міхась раззлуецца, то наматае гэну касу на руку і адчыхвосціць прыгожую жоначку. Увачавідкі прыгажосць з яе абсыплецца як з яблынь цвет, — перабіла яе захапленні суседка Валя Рыснік. — Ведаю, што кажу, усе Барыны такія, усе да дзясятага калена. Бацька яго гэтак мацеру лупіў, як меў сілу! А цяпер ад сухотаў чэзне, то і злосці стала меней.

Пажаніліся маладыя ў пачатку восені, акурат перад капаннем бульбы. А ўжо праз тыдзень, калі маладзіца Люба выйшла са свякроўкай Мірай на соткі, што былі адразу за іхняй вёскай Мішанкі, суседка ўбачыла ў яе пад вокам вялікі сіняк.

— Авой, што гэта ў цябе?! — жахнулася. — Ранавата Міхаська пачаў рукі распускаць.

— А табе да ўсяго справа! — незалюбіла Міра.

— Хоць справа, хоць злева, але нядобра гэтак. Заступілася б ты за яе, бо сама ж не раз была біта. Ведаеш, што гэта такое.

— Бо няўклюду ўзяў! Ні зварыць, ні памыць, ні ў хаце прыбраць. Усяму трэба вучыць. Вось ён і вучыць.

— Го, дык ты з ім заадно! Разам вы, канечне, маладзіцу хутка ўсяму навучыце. Яна ж, казалі, сірата, у дзіцячым доме гадавалася, то каму было вучыць? Ты паспагадала б, каб добрая была…

Люба маўчала, толькі слёзы засцілалі прыгожыя вочы. Яна з першых дзён зразумела, у якое пекла трапіла, ды ўжо нічога не зменіш…

З таго часу з твару маладзіцы рэдка сыходзілі сінякі.

— Як мне жыць, цётачка?! — з адчаем пытала ў Валі, калі яны падбіралі за выганам лён. — Не вытрымаю я… Учора зварыла булён і крыху недасаліла. Дык хіба ж гэта вялікі клопат? Але свякроўка накінулася каршуном, а Міхась адразу палез біцца. Па твары ўжо не біў, каб не было відаць, але на целе такіх сінякоў насадзіў, ажно страшна. Каб чуць, то і рэбры паламаў бы…

— Што я табе, дзіця, скажу на гэта? Ад такога нелюдзя не будзе паратунку да скону дзён. Хіба яго хвароба якая скруціць, не раўнуючы як бацьку. А Міра, замест таго каб заступіцца, падлівае масла ў агонь.

— Яшчэ як падлівае! Памыла я ўчора бялізну, папаласкала і панесла вешаць на двор, то яна стаяла над душой і ўсё пакрыквала, што не так вешаю. Ужо і гэтым не дагадзіла…

— І не дагодзіш. Нелюдзі яны і ёсць нелюдзі. І ніхто цябе, Любачка, не пашкадуе, бо ніхто не захоча лезці ў чужую сям`ю. Міхась жа конюх, іншы раз і без дазволу брыгадзіра можа даць каня. Ці дроў прывезці, ці на кірмаш з`ездзіць. Без гэтага ж у вёсцы не абыдзешся.

Больш Люба нікому не скардзілася на сваё гаротнае жыццё. Моўчкі цярпела пабоі. Калі была цяжарная, з-за гэтага скінула дзіцятка.

Пазней яна пачала шукаць паратунку ў гарэлцы. Брала цішком сваю вопратку, ішла ў далёкую вёску, дзе яе ніхто не ведаў, і выменьвала на самагонку. Хавала ў ядлаўцовых кустах, што раслі ў недалёкім лесе. Там жа хавала і кубачак, каб наліць спіртное. Вып`е крыху, і на душы станавілася лягчэй, не такімі балючымі былі пабоі.

Міра амаль усе хатнія клопаты пераклала на нявестку, а сама жыла лёгка. То да дачкі ў суседнюю вёску пацягнецца і сядзіць там па тыдні, то да сястры ў Барысаў паедзе.

Міхась не адразу заўважыў, што жонка неяк павесялела. Можа, раней заўважыў бы, але і сам часта прыкладваўся да чаркі. Ды, урэшце, што ён мог з бабай зрабіць? І так біў ледзь не штодзень.

— Не баюся я цябе! — крыкнула аднойчы Люба. — Будзеш біцца, то калі-небудзь соннага зарэжу!

У яе вачах было столькі нянавісці, што Міхась спалохаўся.

— Я цяжарная, і няхай па тваёй віне і гэта дзіця скіну, то абавязкова з табой што-небудзь зраблю. Будзеш, як бацька, сядзець на ложку скурчыўшыся і чакаць смерці.

Ён перастаў біцца. Крычалі з маткай навыперадкі, як самі казалі, вучылі Любу жыццю, але рукі больш не распускаў.

Зімовай ноччу акурат пасля Каляд Люба нарадзіла хлопчыка. Ды такога прыгожанькага! Адразу было відаць, што падобны да мамы. Яна баялася, каб п`янкі ды пабоі не пашкодзілі маленькаму і ён не быў калекам.

Але абышлося. Сяргейка рос кемлівы, дапытлівы. А ў сёмым класе, калі яго пакрыўдзілі хлопцы, знайшоў у каморы бутэльку мамінай гарэлкі, бо яна ўжо не хавала яе ў лесе, і, наліўшы ў кубачак, выпіў. І раптам стаў смелы і вясёлы.

Гэта яму вельмі спадабалася, і хлопец пачаў выпіваць проста так без усякай прычыны.

Школу ён скончыў някепска, нават дзесяцігодку адолеў, і ўладкаваўся ў райцэнтр Кулічы на будоўлю. Там яшчэ больш прызвычаіўся да чаркі, бо рабочыя замочвалі і аванс, і палучку, і розныя святы.

— Змарнавалася сама і хлопца змарнавала, — ушчувала Любу суседка.

— Дык што, я яму ў рот наліваю?! — абурылася тая.

— Яшчэ не хапала! Прыклад падавала…

Праз год у жыцці Сяргея адбыліся змены. На будоўлю прыйшоў новы прараб. Ён заўважыў, што хлопец працавіты, кемлівы, разбіраецца ў праектах. Але ж захапленне спіртным…

— Паслухай, ты ж разумны, старанны, кідай чарку і едзь вучыцца ў будаўнічы інстытут. Вялікі чысты шлях перад табой адкрыецца. А не то загінеш у алкагольным балоце…

Гэтыя словы зрабілі на Сяргея вялікае ўражанне, і ён летам паступіў у інстытут. Прынялі ахвотна, бо і экзамены добра здаў, і вопыт работы меў.

— Вось пашкадаваў жа добры чалавек майго сына, накіраваў на правільную дарогу, — з радасцю думала Люба. — А суседка казала, што мяне ніхто не пашкадуе.

Няпраўда, ёсць на свеце добрыя людзі, толькі на маім шляху яны не сустрэліся.

…Мінула шмат гадоў. Сяргей скочыў інстытут, працаваў. Ажаніўся, выгадавалі з жонкай сына. На ягоным вяселлі расслабіўся, даў сабе волю і выпіў пару бакалаў шампанскага за здароўе маладых. Гэта быў пачатак канца. Ён не дажыў да нараджэння ўнука, пра якога так марыў…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание