Наверх
Слоним
небольшой дождь
26 °C
Зельва
небольшой дождь
26 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
25 °C
Мосты
облачно с прояснениями
25 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
25 °C
Барановичи
небольшой дождь
25 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Чыноўнікі адпісаліся, а сабакі каля дзіцячага садка гадзяць далей

25 мая 2020 14:09
Поделиться:
Выгул сабак

Выгул сабак каля агароджы дзіцячага садка ў Мастах

Месяц таму назад у «ГС» была ўзнята праблема выгулу сабак у Мастах. Уладамі тое пытанне не вырашана.

Але неўзабаве ў мясцовай газеце з`явіўся артыкул на гэтую тэму. У ім чыноўнікі распавядалі, якія ў дзяржаве заканадаўчыя акты пра ўтрыманне сабак. Згодна з літарай закону, чыноўнікі казалі ўсё правільна. А на справе выходзіць, што выкананне закону яны не кантралююць і не збіраюцца тое рабіць.

У законе сцвярджаецца, што сабака павінен быць зарэгістраваным у ЖКГ. Там яму выдаецца пашпарт і жэтон, які мацуецца да ашыйніка.

Ніколі не сустракаў на выгуле сабаку з жэтонам на ашыйніку. Магчыма, уладальнікі сабак не жадаюць рабіць тое, бо неабходна за іх утрыманне плаціць падатак, які ўстанаўлівае мясцовая ўлада. Ці прыняты такі дакумент мясцовымі ўладамі, высветліць не ўдалося.

Сабакі звыш 25 сантыметраў павінны выгульвацца на кароткім павадку і з наморднікам. Ніколі ў Мастах сабаку з наморднікам не даводзілася бачыць. На заўвагу жанчыне, якая ішла па ходніку з сабакам у калена, чаму няма намордніка, яна адказала з прыкрасцю: «Вяду яго на павадку». Павадок той быў каля 10 метраў.

Чыноўнікі адпісаліся. А ў парку на праспекце Юнацтва як выгульвалі сабак, так і выгульваюць. Як гадзілі сабакі каля агароджы першага дзіцячага садка, так і гадзяць.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание