Наверх
Слоним
небольшая облачность
16 °C
Зельва
небольшая облачность
16 °C
Волковыск
ясно
15 °C
Мосты
ясно
15 °C
Дятлово
ясно
15 °C
Барановичи
небольшая облачность
15 °C
EUR 2.8821
USD 2.4368
RUB(100) 3.3288
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскія школьнікі сталі пераможцамі фестывалю-конкурсу “Вянок дружбы”

26 мая 2020 15:52
Поделиться:
микрофон

Иллюстрационное фото pixabay

Паводле вынікаў II адкрытага абласнога фестывалю-конкурсу беларускай музыкі "Вянок дружбы” слонімскія школьнікі заваявалі дыпломы лаўрэатаў.

Сёлета фестываль-конкурс складаўся з двух этапаў. У першым — адборачным — этапе прынялі ўдзел 111 нумароў. Удзельнікі разам з заяўкай дасылалі відэа свайго выступу, якое ацэньвала журы.
На другі этап было запрошана 95 конкурсных нумароў з 9 устаноў адукацыі, у тым ліку СШ №8 Слоніма.
ІІ (заключны) этап фестывалю-конкурсу адбыўся ў дыстанцыйнай форме. Журы конкурсу вызначыла пераможцаў па відэазапісах конкурснай праграмы ўдзельнікаў, якія паспяхова прайшлі першы завочны тур.

Сярод вучняў СШ №8 Слоніма лаўрэатамі II ступені сталі:
у намінацыі «Сола” — Валерыя Зізенка і Валерыя Сарока;
у намінацыі «Ансамбль» — узорны ансамбль скрыпачоў «Натхненне”.

Лаўрэатам III ступені вызначана:
у намінацыі “Сола” — Анастасiя Толак.

Дыпломы I ступені заваявалі:
у намінацыі “Сола” — Фёдар Цітовіч.

Дыпломам II ступені ўзнагароджаны:
у намінацыі “Сола” — Вера Язневіч Вера і Аліна Жылінская.

Дыплом III ступені атрымалі:
у намінацыі “Сола” — Максім Юнаш, Лізавета Бартош;
у намінацыі «Ансамбль” — ансамбль гітарыстаў «Трыолька».

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание